
Я — былы палітвязень. Пасля майго вызвалення нашай сям'і з маленькім дзіцём давялося пакінуць Беларусь. Паколькі пераезд быў экстраным, маем патрэбу ў падтрымцы на адаптацыю ў новай краіне.
Я — былы палітвязень. Пасля майго вызвалення нашай сям'і з маленькім дзіцём давялося пакінуць Беларусь. Паколькі пераезд быў экстраным, маем патрэбу ў падтрымцы на адаптацыю ў новай краіне.
Мяне завуць Шайкоўскі Данііл. Мая гісторыя, як і ў многіх, пачалася 9 жніўня 2020 года з затрымання на пратэстах супраць несумленных выбараў, пасля чаго я два гады спрабаваў адстойваць свае правы і сваю пазіцыю.
Мой муж — палітвязень, пасля падзей 2020 года нашая сям'я (я і дачка) засталіся без яго падтрымкі на 7 з паловай гадоў. Мы знаходзімся ў цяжкім становішчы і маем патрэбу ў дапамозе.
У 2020 годзе мая сям'я зрабіла свой выбар, а ўжо ў снежні 2020 года я была асуджаная па арт. 23.34, у 2021 годзе ў лістападзе была змешчана ў СІЗА па арт. 342.1. Праз 7 месяцаў арышту была асуджаная на 3 гады хатняй «хіміі». У кастрычніку 2022 года была затрыманая за рэпост з экстрэмісцкага канала, мне далі штраф і парушэнне, якіх агулам налічвалася тры.
Лекаванне і рэабілітацыя сына блогеркі Дануты Хлусні пасля таго як яго збіў бездарожнік на пешаходным пераходзе.
Мяне завуць Уладзімір Фурман. 1 снежня 2022 года мне далі тры гады «хіміі» па артыкуле 342 частка 1, пасля чаго мне давялося пакінуць Беларусь. Маёй жонцы і двум дзецям патрэбна дапамога ў пераездзе ў Польшчу для таго, каб нам зноў быць усім разам, як і раней.
Я вымушаны быў эміграваць з Беларусі, бо ў снежні пасьля адбываньня пакарання па «палітычных матывах» органы зноў пачалі «цікавіцца» мною. Цяпер ужо тыдзень знаходжуся ў Польшчы і маю патрэбу ў дапамозе на першы час, пакуль не ўладкуюся на працу.
Смелы чалавек, які выйшаў на адзіночны пікет супраць несправядлівасці ў краіне, быў асуджаны па артыкулах 368 і 370. На судзе яго пакаралі двума гадамі «хіміі». Цяпер ён мае патрэбу ў дапамозе на першы час пасля вызвалення, бо яму будзе неабходна аднавіць здароўе.
Дасведчаныя байцы Украіны працягваюць абараняць сваю краіну ад неймавернай ваеннай агрэсіі. Цяпер адзін з атрадаў мае вострую патрэбу ў дапамозе на набыццё экіпіроўкі.
Абаронцам Украіны з 79 фронту АДШБ вельмі неабходны дрон для выведкі і эфектыўнага знішчэння ворага. Больш за палову ўжо сабрана. Вельмі спадзяемся на вашую дапамогу і падтрымку.
Пасля вызвалення з турмы мне патрэбна падтрымка на рэабілітацыю пасля перажытага. Неабходна правесці медыцынскую аперацыю, а мая сям'я вымушаная пераехаць за мяжу праз бяспеку.
Сяргей Сацук, журналіст-расследавальнік, былы рэдактар парталу «Ежедневник», не толькі асуджаны на працяглы тэрмін зняволення, але і на выплату вялікага штрафу. Яго сям'я не мае магчымасці аплаціць гэты штраф і можа пазбавіцца практычна ўсёй маёмасці, уключаючы аўтамабіль, які неабходны сям'і, бо яна жыве за горадам.
Я быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі паводле артыкулу. На дадзены момант уладкавацца на працу ў Беларусі не магу, бо паўсюль адмаўляюць у працаўладкаванні праз статус палітвязня. Для таго, каб з'ехаць у іншую краіну, таксама патрэбны сродкі на адкрыццё візы, падрыхтоўку дакументаў, пераезд, рэчы першай неабходнасці.
Я быў арыштаваны ў 2021 годзе за сваю грамадзянскую пазіцыю наконт сфальсіфікаваных выбараў і каментароў у сацыяльных сетках. У 2022 годзе быў асуджаны па арт. 369 на два гады абмежавання волі. Выплата пазову і аплата камунальных плацяжоў мяне і маю сям'ю загнаў у пазыкі, а ў маёй жонкі — інваліднасць 2 групы, яна з цяжкасцю перасоўваецца.
Мая гісторыя, як і ў многіх, пачалася 9 жніўня 2020 года з затрымання на пратэстах супраць несумленных выбараў, пасля чаго працягнуліся рэпрэсіі ў выглядзе прэвентыўных затрыманняў па надуманых пратаколах.
Больш за год таму ў мяне забралі мужа, а ў дзіцяці тату. Мой муж заўсёды быў за праўду і справядлівасць, а цяпер у нашай краіне за гэта саджаюць і даюць штрафы, памеры якіх уражваюць.
Зміцер Лукомскі ў 2020 годзе прымаў актыўны ўдзел у перадвыбарнай кампаніі Святланы Ціханоўскай, быў актыўным удзельнікам акцый пратэстаў, неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям, пасля чаго быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Дапамога патрэбная для сплаты запазычанасці за камунальныя паслуг, якія ўтварыліся на многія гады ў доме, дзе я была прапісаная, але не пражывала, бо мая маці была пазбаўлена бацькоўскіх правоў, пакуль я знаходзілася ў СІЗА. Па выніках суда — запазычанасць была падзелена паміж усімі чальцамі сям'і. Гэта закранула і мяне.
Вячаслаў Сліжыкаў памёр ад сардэчнай недастатковасці ў Латвіі, куды вымушаны быў з'ехаць пасля ранення святлошумавой гранатай падчас пратэстаў 10 жніўня 2020 г. У яго засталося трое дзяцей.
Першы час пасля зняволення — гэта, як аказалася, не толькі радасць, сустрэчы і аднаўленне сям'і, але яшчэ і стомленасць, змучанасць, стан прастрацыі і дэзарыентацыі. На волі да цябе прыходзіць поўнае ўсведамленне таго, што адбылося, ды і фізічнае здароўе не надта. Трэба аднаўляцца практычна ва ўсім.
Мяне завуць Настасся і ў верасні 2022 года была затрыманая амаль уся мая сям'я. Затрыманне праходзіла са стральбой, у выніку якой пацярпеў мой сабака. Сябры маёй сям'і да гэтага часу знаходзяцца ў зняволенні, а мне ўдалося экстрана пакінуць тэрыторыю Беларусі, дзе цяпер спрабую пабудаваць жыццё нанова.
Двое маіх дзяцей былі скараныя на пазбаўленне волі праз іх грамадзянскуюпазіцыі. Цяпер мне неабходна выходзіць на працу пасля дэкрэта і 50% заробку будзе сыходзіць на аплату штрафаў. Акрамя сыноў, у мяне таксама растуць тры непаўналетнія дачкі.