Збор на падтрымку праекта Reform.by

  • Гісторыя

Праект Reform.by на мяжы закрыцця: грошай на нашым рахунку – на паўтара-два месяцы працы. Ні ў кога з рэдакцыі няма падушкі бяспекі, без мінімальнага заробку мы працаваць фізічна не зможам.

Як паўнавартаснае медыя мы пачалі працаваць у жніўні 2018 года. Яго ініцыявалі трое журналістаў з вялікім досведам працы – Аляксей Жукаў, Аляксандр Атрошчанкаў і Фёдар Паўлючэнка. Да лета 2020 года сайт наведвала каля 100 тысяч беларускіх карыстальнікаў штодня, і мы цалкам маглі фінансаваць сябе. Reform.by ацанілі не толькі нашы чытачы, але і ўлады. Пачаліся пераследы журналістаў, крымінальныя справы, допыты… Мы з'ехалі з краіны своечасова.

Мы прыклалі максімум высілкаў, каб працягнуць працу па-за межамі Беларусі. Скарысталіся праграмамі падтрымкі незалежных журналістаў, атрымалі невялікую дапамогу донараў. Але ўжо 19 снежня 2023 года атрымалі адказ ад ключавога еўрапейскага донара, падтрымка якога дазволіла б нам працягваць працу. Адказ быў адмоўны. Тлумачэнняў мы не атрымалі. Мы паважаем гэтае рашэнне, хоць і не можам з ім пагадзіцца.

Мы абавязкова прарвемся і знойдзем фінансаванне. Пасля нашага звароту з рэдакцыяй звязаліся партнёры, прадстаўнікі бізнэсу, палітыкі, нашы чытачы. Але нам патрэбны час і грошы на заробкі калег з рэдакцыі навін, каб не застацца на вуліцы. Верым у вашыя разуменне і падтрымку.

Сума збору:

€7200

Праца журналістаў выдання на два месяцы.
Месячны заробак аднаго журналіста складае 1800 еўра (падаткі ўключаны)

Вы можаце зрабіць як разавае дабрачыннае ахвяраванне, так і падпісацца на штомесячную пасільную падтрымку праекта Reform.by.

Сабрана:
€ 3 223 з 7 200