Падтрымка праекта, які расказвае аб парушэннях у сферы дзяржзакупак у Беларусі

  • Гісторыя

Прывітанне!
Мы – каманда незалежнага праекту аб беларускай эканоміцы «Кошт Урада». Мы простымі словамі расказваем беларусам, адкуль бяруцца і як трацяцца грошы ў бюджэце нашай краіны. Магчыма, вы бачылі нашыя тэксты (ці пераказванне іх у СМІ). Спадзяемся, было цікава і карысна. Але цяпер нам патрэбна вашая дапамога.

Справа ў тым, што ў нас ёсць сумежны праект «Адкрытыя закупкі», які таксама прысвечаны дзяржаўнаму бюджэту. Але тут акцэнт мы робім не на аповед пра эканоміку ўвогуле, а больш падрабязна раскрываем працэсы, якія адбываюцца ў сферы дзяржзакупак. Мы таксама стварылі і актыўна выкарыстоўваем платформу opentenders.tech, якая памяншае ручную працу аналітыкаў, актывістаў і журналістаў для збору і аналізу інфармацыі аб закупках і выяўленні парушэнняў.

Дзякуючы намаганням нашай каманды, толькі за апошні год мы зрабілі і напісалі каля 80 расследаванняў і аналітычных артыкулаў. Вось некалькі прыкладаў:

Пасля пачатку вайны ўва Ўкраіне рамонт ваеннай тэхнікі ў Беларусі істотна вырас
https://opentenders.tech/articles/86
Пякельны канвеер. Навошта ЛПП закупляе пяльмені і макароны дзясяткамі тон у сябе ж.
https://opentenders.tech/articles/1822
Поўны дысканэкт. Як сілавыя ведамствы набываюць радыёстанцыі, не задумваючыся аб іх сумяшчальнасці.
https://opentenders.tech/articles/1645
А гэта не перабор? Дзесяць кругласутачных таксі для чыноўнікаў Пінскага райвыканкама
https://opentenders.tech/articles/1670

Для таго, каб наша каманда магла працягнуць працу і расказваць аб парушэннях у сферы дзяржзакупак, нам патрэбная вашая дапамога. Мы хочам сабраць €5000 – гэтыя грошы пойдуць на аплату працы нашых аналітыкаў і журналістаў на час, пакуль мы шукаем іншыя спосабы фінансавання праекта.

Сума збору:

€5000

Гэтых грошай хопіць на 2-3 месяцы працы нашага праекту «Адкрытыя закупкі», пакуль мы шукаем іншыя спосабы фінансавання.

Сабрана:
€ 560 з 5 000