мед работник

Вольга Студнёва – палітычная уцякачка з Беларусі. У 2020 годзе яна каардынавала валантэрскую дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Праз пагрозу арышту ёй давялося пакінуць краіну. Цяпер яна жыве ў Літве ў цяжкіх умовах і просіць падтрымкі: на арэнду жылля, лячэнне і выжыванне.

У 2020 годзе Жанна працавала ў ЖКГ і адмовілася зразаць БЧБ-стужачкі – у выніку спачатку аказалася без працы, а потым на эміграцыі. Пасля нараджэння дачкі яна сутыкнулася з матэрыяльнымі цяжкасцямі.

Ілля – адзін з тых падлеткаў, хто выйшаў на вуліцу ў 2020 годзе. За пратэст – турма. За волю – эміграцыя. Цяпер ён у чужой краіне і спадзяецца, што дабрыня пераможа мінулае.

Музыка і актывіст пакінуў Беларусь пасля пагроз і арыштаў. Цяпер ён жыве ў Літве, змагаецца з наступствамі рэпрэсій і просіць падтрымкі, каб справіцца з фінансавымі цяжкасцямі і прайсці неабходнае лячэнне.

Андрэй стаў валанцёрам «Вясны» і дапамагаў ахвярам рэпрэсій. Нядоўга чакаць – і сам трапіў у турму. Пасля адбыцця тэрміну – новыя допыты, спісы «тэрарыстаў», забарона на працу і выезд. Ён уцёк з Беларусі і цяпер просіць падтрымкі, каб вярнуцца да жыцця.

Сям'я беларускі выратавалася ад пераследу на радзіме, але апынулася ў цяжкай фінансавай сітуацыі на эміграцыі. Без падтрымкі яны рызыкуюць страціць жыллё і тую мінімальную стабільнасць, якую ўдалося выбудаваць з вялізнымі намаганнямі.

Удзельнік пратэстаў і добраахвотнік, які прайшоў вайну, атрымаў цяжкую траўму. Цяпер «Тыгр» не можа працаваць і мае патрэбу ў дапамозе, каб аднавіцца, прайсці рэабілітацыю і проста выжыць.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Майму таце пагражае да 15 гадоў турмы за тое, што ён паведамляў у «Беларускі Гаюн», калі бачыў вайсковую тэхніку. Я збіраю грошы на адваката.

Cям'я Пташынскіх спазнала пераслед за пераказы ў фонды салідарнасці. Пасля штрафаў, допытаў, арыштаў і суда беларусы з чатырма дзецьмі вырашылі ўцякаць ў Польшчу і цяпер маюць патрэбу ў дапамозе.

Мянчук Валер Хуртаў быў адным з сотняў тысяч беларусаў, якія выйшлі на пратэсты ў жніўні 2020 года. Прайшоўшы шлях ад менскіх вуліц да лагераў для уцекачоў у Нідэрландах, ён апынуўся ў Варшаве без працы і мае патрэбу ў падтрымцы.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Беларус, пенсійнага ўзросту, які ўцёк ад рэпрэсій, просіць дапамогі на абследаванне сэрца і бытавыя выдаткі.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Беларускай валантэрцы-праваабаронцы патрэбная дапамога на перыяд медыцынскай рэабілітацыі, каб устаць на ногі і знайсці новую працу.

Дануту Перадня, 20-гадовую студэнтку з Магілёва, арыштавалі за антываенны рэпост у лютым 2022 года. Яе асудзілі на 6,5 год калоніі. Пасля амаль трох гадоў зняволення і катаванняў яна была «памілавана» і з дапамогай BYSOL выехала ў Польшчу, дзе пачынае жыццё з нуля.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Грамадзянская актывістка прайшла праз паўгады турмы і пазбаўленне дому. Цяпер, пасля эвакуацыі ў Літву, яна марыць засвоіць перманентны макіяж, каб вярнуць стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Дзяніс спрабуе зводзіць канцы з канцамі, выйшаўшы на волю ў Беларусі, і марыць з'ехаць за мяжу, каб працаваць і жыць у бяспецы

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Былы палітзняволены з Менску, які адсядзеў паўгады паводле палітычнага артыкулу, апынуўся ў эміграцыі без працы і сродкаў на існаванне. Цяпер ён зноўку пачынае будаваць жыццё і просіць дапамогі ў крытычны момант.

Зміцер Стагурскі правёў за кратамі 15 сутак, і за гэты час следчыя двойчы яго дапытвалі і пагражалі пасадзіць на тры гады. Выйшаўшы на волю, ён вырашыў не чакаць паўторнага арышту.

Сваіх дзяцей Галіна выхоўвае адна. Сям’я спрабуе наладзіць жыццё, але ўсё ўскладніла аперацыя жанчыны. Цяпер яна не можа працаваць і просіць дапамагчы пратрымацца, пакуль будзе ісці аднаўленне.

Ксенія Ангелава шмат год змагаецца з анкалогіяй. У мінулым годзе дактары занепакоіліся, што рэмісія спынілася – пачалася хіміатэрапія і аперацыіі. Каб атрымліваць аператыўнае лячэнне і не страціць жыллё, яна просіць дапамогі.

Уладзіслаў Лагуценка быў палітвязнем сам, пазней за кратамі апынуўся ягоны айчым. Вызваліўшыся, мужчына вырашыў з'ехаць у Польшчу пры першай магчымасці — цяпер ён у бяспецы і просіць дапамогі на новае жыццё.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Хлопец прайшоў праз катаванні, турму і пераследы, але дзякуючы падтрымцы сваёй дзяўчыны знайшоў сілы перажыць страты. Цяпер пара хоча пабрацца шлюбам, але мае патрэбу ў дапамозе для афармлення дакументаў і жыцця на новым месцы.

Беларуска Валерыя Шкода з двума дзецьмі прайшла праз рэпрэсіі, вымушаную эміграцыю і шматлікія пераезды. Цяпер ёй патрэбная дапамога, каб забяспечыць базавыя патрэбы дзяцей, паправіць здароўе і зрабіць жыццё ў эміграцыі больш стабільным.

Пасля некалькіх гадоў валантэрства Кацярына вырашыла пашукаць працу ў НДА, але дзясяткі адпраўленых рэзюмэ ні да чаго не прывялі. Беларуска бралася за ўсе падпрацоўкі, але ўсё адно завінавацілася за кватэру.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Зараз мужчына знайшоў працу, але гэтага не хапае, каб аддаць усім пазыкі і зняць сваё жыллё. Але ён вельмі спадзяецца знайсці дом для сябе і свайго чатырохногага сябра.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Былая палітзняволеная, якой удалося з'ехаць з Беларусі, просіць дапамагчы ейным пажылым бацькам, якія засталіся ў краіне і сталі закладнікамі сістэмы дзяржаўнага «правасуддзя».

Беларусцы анулявалі навучальны ДНЖ праз перанос абароны магістарскай, і пакуль яна чакае на гуманітарны ДНЖ, не можа працаваць. Вікторыя просіць дапамогі на гэты час, каб не застацца на вуліцы.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці – гэта юрыдычная, адукацыйная і культурная падтрымка для беларусаў у Польшчы. Сёння яго дзейнасць пад пагрозай. Цэнтру тэрмінова патрэбна фінансавая дапамога.

Ініцыятыва «Volnyja» дапамагае вызваленым палітвязням з рэсацыялізацыяй. Для таго, каб працягнуць працу, ім неабходна вашая дапамога.

BY_Help – буйная ініцыятыва, якая сістэмна працягвае дастаўляць сродкі ўнутры Беларусі. Нашай камандзе ў краіне патрэбная падтрымка.

Беларускае незалежнае медыя Reform.by на мяжы закрыцця. Але дзякуючы вам мы маем шанец захаваць каманду журналістаў і не спыняць працу.

Дапамагчы праекту