«Voices Across Borders» – «Голас праз межы» – гэта першая міжнародная анлайн-супольнасць, мэта якой інфармаваць людзей па ўсім свеце пра палітычны крызіс і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
Ініцыятывы
Беларускія валанцёры гатовыя прыняць новы выклік і ўдзельнічаць у размінаванні вызваленых тэрыторый, каб туды маглі вярнуцца мірныя людзі.
Збор адкрываецца для аказання дапамогі ў станаўленні арганізацыі BELPOL, пашырэнні яе магчымасцей, падтрымкі яе ўдзельнікаў і партнёраў.
Беларуская праваслаўная суполка Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні мае патрэбу ў сродках для аплаты арэнды і рамонту памяшканняў, у якіх будуць ладзіцца набажэнствы і супольныя сустрэчы. Нам трэба набыць неабходную мэблю і літургічны рыштунак.
Тэлеграм-канал медыцынскай ініцыятывы «Белыя халаты» расказвае аб рэальным становішчы спраў у сістэме аховы здароўя Беларусі. Каманда праекта мае патрэбу ў вашай падтрымцы.
Фонд Медыцынскай Салідарнасці Беларусі абвяшчае збор для аказання дапамогі медыкам, якія пацярпелі ад рэпрэсій.
130 Батальён тэрытарыяльнай абароны мае патрэбу ў вашай дапамозе. Для далейшага выканання задач па вызваленні і адстойванні пазіцый у Харкаўскай вобласці байцы маюць патрэбу ў набыцці трох партатыўных манакулярных прыбораў начнога бачання.
Валанцёры праекту «Ідзі на мой голас» штодня аказваюць дапамогу беларускім уцекачам, незалежна ад таго, ці ратуюцца яны ад вайны ці ад рэпрэсій. Раней нашая каманда паспяхова спраўлялася самастойна, аднак надышоў момант, калі наша будучая магчымасць дапамагаць залежыць ад кожнага з вас.
Збор на падтрымку каманды сеткі каналаў «Беларусь Галаўнога Мозгу», заснаванай Ігарам Лосікам. Мы працуем для вас у Telegram, YouTube, Twitter, Tiktok, Instagram.
Збор на падтрымку працы тэлеграм-канала «Пратэсты ў свеце», а таксама выхад на новыя платформы. Рэдакцыя пашырае дзейнасць і патрабуе дапамогі.
Збор на падтрымку працы каманды праекту «Беларусь за МКАДам». Мы аператыўна, падрабязна і аб'ектыўна расказваем пра тое, што адбываецца ў беларускіх рэгіёнах.
Збор на развіццё праекта «Беларускі Гаюн» і падтрымку працы каманды.
Першы добраахвотніцкі мабільны шпіталь, вядомы па сваёй украінскай абрэвіятуры ПДМШ, — гэта каманда сотняў медыкаў-добраахвотнікаў з усяго свету, якая з 2014 года ратуе жыцці на фронце ў раёне баявых дзеянняў з расейскімі акупацыйнымі войскамі.
Ствараем паштоўкі і мерч з малюнкамі з лістоў палітвязняў. Усе сабраныя сродкі ідуць на перадачы палітвязням праз ініцыятыву Dissidentby.