Выратуем «Світанак» — астравок беларускай культуры ў Літве

  • Гісторыя

Этнацэнтр «Світанак» створаны для навучання традыцыям, фальклору і роднай мове, і гэта вельмі важна ва ўмовах абмежаванняў для развіцця нацыянальнай культуры ўнутры самой Беларусі. Мэта праекта – захаванне беларускай культуры сярод эмігрантаў і перасяленцаў, бо менавіта культура і дазваляла нам заставацца тымі, хто мы ёсць.

Этнацэнтр «Світанак» – гэта ўнікальная прастора ў Літве, дзе беларусы-эмігранты захоўваюць сваю ідэнтычнасць, мову і традыцыі. Для тысяч перасяленцаў у Літву гэта адзіны бяспечны спосаб сувязі з Беларуссю.

Калектыў «Світанак» актыўна прымае ўдзел у міжнародных конкурсах і фестывалях, падкрэсліваючы беларускую годнасць і нацыянальную ідэнтычнасць у краінах Еўрасаюза. Трэці год запар калектыў займае першыя месцы на міжнародным конкурсе «Песні прымежжа».

Урокі спеваў і танцаў для дзяцей і дарослых у нашым этнацэнтры ладзяцца бясплатна, але для арганізацыі гэтых заняткаў нам трэба аплачваць арэнду памяшкання, дзе мы легальна і бяспечна для ўсіх удзельнікаў маглі б праводзіць свае майстар-класы і мерапрыемствы.

Мы працуем з рознымі ўзроставымі групамі: дзецьмі, моладдзю, дарослымі.

Сёння над праектам навісла рэальная пагроза: у нас скончыліся сродкі на аплату арэнды залаў і працу выкладчыкаў. Калі мы не знойдзем патрэбную падтрымку, «Світанак» будзе вымушаны закрыцца.

На што пойдуць вашы сродкі?

Кожны ваш еўра ператворыцца ў рэальныя дзеянні:

  • Захаванне калектыву. Мы зможам аплаціць арэнду класаў для 30 нашых удзельнікаў (12 дзяцей, 8 падлеткаў і 10 дарослых), якія кожны тыдзень прыходзяць сюды спяваць на роднай мове.
  • Правядзенне святаў. Мы працягнем арганізоўваць адкрытыя беларускія абрады сонечнага календара (Каляды, Купалле) для ўсёй дыяспары Вільнюса і гасцей горада.
  • Новыя перамогі. Вы дапаможаце калектыву працягнуць удзел у міжнародных фестывалях і падтрымаеце дзейнасць этнацэнтра, якая аб'ядноўвае беларусаў за мяжой.

Каб бліжэй пазнаёміцца з нашай дзейнасцю, запрашаем на нашыя сустрэчы і заняткі, а таксама ў сацсеткі этнацентра: Тэлеграм, Інстаграм, Фейсбук

Сума збору
€7400    

€3600 – аплата арэнды памяшкання на 3 месяцы 
€3000 – аплата выкладчыкаў на 3 месяцы
€400 – праца бухгалтара на 3 месяцы 
€400 – аплата СММ, вядзенне сацыяльных сетак

Сабрана:
€ 250 з 7 400