Алег Дабрыднеў быў у 16 гадоў пазбаўлены волі на тры з паловай гады за «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Пасля вызвалення палітычны пераслед у адносінах да Алега працягнуўся, і яму ўдалося з’ехаць. Апынуўшыся за межамі Беларусі, Алег працягвае барацьбу з рэжымам шляхам антыпрапаганды і просіць падтрымаць яго ініцыятыву.
Прывітанне! Мяне завуць Алег Дабрыднеў.
У 15 гадоў я атрымаў сваю першую палітычную судзімасць – за графіці «3%» і «Лукашэнка, сыходзь». У 16 – мяне ўзялі пад варту па справе «Саюза Беларускага Нацыянальнага шчыта». Улады абвясцілі нас «спячай ячэйкай», якая нібыта рыхтавала акцыі на чыгунцы супраць войскаў РФ.
Замест школы і юнацкасці ў мяне былі СІЗА на Валадарцы, турма ў Магілёве, малалетка і дарослая калонія ПК-2, дзе за паўтары гады я адбыў 129 сутак у ШІЗА. Сумарна за кратамі я правёў 2 гады, 7 месяцаў і 18 дзён. Калі тэрмін падыходзіў да канца, на мяне навесілі новую справу – за «парушэнне рэжыму» далі яшчэ 1,6 года «хіміі».
Мне ўдалося ўцячы, і зараз я ў бяспецы, у Польшчы. Але я з’ехаў з Беларусі не для таго, каб замаўчаць.
Навошта я раблю кантэнт?
З пачатку гэтага года я актыўна вяду свае сацсеткі (TikTok, Telegram, YouTube), а таксама супрацоўнічаю з «Радыё Свабоднага Смаленска». Рэжым ацаніў маю працу «па заслугах»: мае каналы прызнавалі «экстрэмісцкімі» ўжо каля 11 разоў. Але галоўнае – не іх забароны, а тое, што 78% маіх глядачоў і чытачоў знаходзяцца НАЎПРОСТ У БЕЛАРУСІ, а статыстыка праглядаў майго кантэнту расце.
Гэта значыць, што, нягледзячы на страх, блакіроўкі і рызыку, беларусы чакаюць праўду. Яны глядзяць, чытаюць і прачынаюцца. Я хачу дастукацца да тых, хто застаецца ўнутры краіны, і даць ім нацыянальны, бяскампрамісны парадак дня.
Мой Тэлеграм-канал
Мой Тік-ток
Мой Ютуб
Навошта патрэбны збор?
Каб рабіць кантэнт хутчэй, якасней і пакрываць больш пляцовак, мне патрэбна ваша падтрымка. Стварэнне незалежнага медыя – гэта паўнавартасная праца: тэхніка, мантаж, прасоўванне, час і базавыя выдаткі на жыццё, каб не адвучацца ад галоўнага.
Я прайшоў праз ШІЗА і турмы не для таго, каб здацца зараз.
Падтрымайце маю працу – давайце разам прабіваць культ маўчання ў Беларусі!
Сума збору
€1500
