
«Адкладаеш паход да лекара, каб купіць чыстыя сшыткі»
Дзіцячыя вакацыі пачаліся, і ў многіх бацькоў галаўны боль — як сабраць дзіця ў школу на наступны навучальны год. Для сем'яў палітвязняў гэтая праблема асабліва вострая: часта нехта з асуджаных бацькоў быў адзіным карміцелем у сям'і, альбо ўскладаў на сябе значную частку выдаткаў.