Дапамога валанцёру, які ўратаваўся ў Польшчы ад пераследу беларускага КДБ

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень, паважаныя сябры!
Некалькі тыдняў таму я ўратаваўся ад пераследу рэжымам за маю валанцёрскую дзейнасць. Але ў закладніках засталіся мае родныя. Некаторых ужо пасадзілі, кагосьці яшчэ дапытваюць, таму я не магу назваць сваё імя.

Каб не пераслед, я б і не выязджаў з краіны. На шчасце я быў не дома, калі прыйшлі па мяне. У гэты момант трэба было хутка прымаць рашэнне аб эвакуацыі і я выехаў з краіны амаль у чым быў. Звяртаюся да вас па дапамогу на першы час, каб было дзе жыць і што есці.

Для мяне вельмі дзіўна і сорамна прасіць пра дапамогу, бо я сам быў доўгі час тым чалавекам, які дапамагаў іншым, ратаваў і пералічваў грошы. Лес перавярнуў мой парадак жыцця з ног на галаву. Я не магу прыняць пакуль гэтую сітуацыю, але мае адчайнае становішча вымагае мяне звярнуцца да вас, добрыя людзі.

Чатыры гады я стараўся дапамагаць беларусам унутры краіны, памятаючы нашую салідарнасць 2020 года і працягваючы гэту справа далей самастойна. Я адпраўляў лісты і паштоўкі, пасылкі палітзняволеным, падарункі іх дзецям, рабіў пераводы ў СІЗА і іншае.

Пасля падаўлення пратэстаў для мяне было шчасцем хоць на крэсачку паляпшаць жыццё людзей, пацярпелых ад рэжыму. Гэта была мая персанальная барацьба. Я змагаўся да апошняга. Афіцыяльна, пераводы людзям і адпраўка пасылак, ліставанне не забаронены ў Беларусі. Але адначасова такая падтрымка і салідарнасць можа стаць падставай для пераследу. У рэшце рэшт і за мной прыйшлі. Рэжым робіць усё магчымае, каб парушыць гарызантальныя сувязі паміж людзьмі, заганяе людзей у стан усеагульнага недаверу, страху.

Зараз я вымушана выехаў ад пераследу ў Польшчу. Прашу дапамагчы мне на першы час з арэндай хоць якой кватэры, набыццём ежы, адзення і рэчаў першай неабходнасці. Акрамя таго, каб легалізавацца за мяжой, мне патрэбны перакладчык, на паслугі якога я таксама не маю сродкаў.

З майго боку абяцаю, калі троху прывяду сябе ў парадак, і далей падтрымліваць людзей унутры любімай краіны, не губляючы напрацаваных кантактаў.

Буду ўдзячны кожнаму, хто адгукнецца на маю бяду.

Сума збору

€2800

€1800 – арэнда кватэры на тры месяцы плюс задатак
€500 – цёплае адзенне і абутак, рэчы першай неабходнасці
€400 – харчаванне на 3 месяцы
€100 – паслугі перакладчыка

Сабрана:
€ 348 з 2 800