Дапамога сям'і, ў якой двое дзяцей знаходзяцца ў зняволенні

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мае сыны 10 жніўня 2020 года выйшлі на плошчу, каб абараніць свой голас, як зрабіў увесь горад. Уначы дамоў прыбег малодшы сын і сказаў, што старэйшага сына забралі ў міліцыю.  Я схавала малодшага ў хаце ў сваякоў і пайшла ў міліцыю.

Каля міліцыі знаходзіўся натоўп людзей. Там я даведалася, што паўгорада жыхароў былі змешчаныя ў ізалятар. Пакуль я шукала хоць нейкую інфармацыю аб сваім сыне, ў мяне дома гаспадарыў АМАП. Малодшага сына арыштавалі і тры месяцы ён быў на этапах (хаця яму было 14 гадоў). Старэйшага адпусцілі праз трое сутак.

Адбыўся суд, па выніках якога малодшага сына скаралі на тры гады умоўна. Пасля справа аднавілася і арыштавалі старэйшага. Ён быў скараны на 4 гады калоніі.

Цяпер мне неабходна выходзіць на працу пасля дэкрэта і 50% заробку будзе сыходзіць на аплату штрафаў.  Акрамя сыноў, у мяне таксама растуць тры непаўналетнія дачкі. Буду вельмі ўдзячна кожнаму, хто дапаможа мне падтрымаць сыноў у зняволенні і забяспечыць жыццё дачок у гэты цяжкі перыяд.

Якая сума неабходна?

1550 € — пасылкі абодвум дзецям ў зняволенне.

:
€ 845
Збор завершаны. Сабрана: € 845