Дапамога сям'і Дзмітрыя Кулакова і яго маці, якія былі вымушаны экстрана пакінуць Беларусь

  • Гісторыя

Пасля майго вяртання з Украіны, ў маёй маці ў Беларусі пачаліся праблемы на працы, якія дайшлі да звальнення. Мама працавала ў вайсковай часці, і гэта цуд, што КДБ даведалася пра нашу сямейную сітуацыю толькі цяпер. Хутчэй за ўсё, нас выратавала маміна дзявочае прозвішча.

Праз маю грамадзянскую пазіцыю, маці давялося прайсці праз палітычны пераслед. Яе вывелі проста з працы і пасадзілі ў машыну. Вадзілі паўдні па ўсякіх кабінетах і толькі позна ўначы адпусцілі, забраўшы тэлефон на экспертызу. Трэба было тэрмінова яе эвакуяваць, што мы паспяхова зрабілі дзякуючы добрым людзям.

Праз усё гэтага ў нас утварыліся даўгі каля 600 еўра і рэзка паўстала кватэрнае пытанне. Плюс да ўсяго, нашая дамова на арэнду сканчаецца 31 снежня, а ў другога ўласніка няма магчымасці падпісаць і падоўжыць бягучую дамову. З 5 снежня я перайшоў на больш аплатную працу, маці ўжо як два тыдні працуе, жонка працуе з верасня, аднак пачаліся сезонныя хваробы і яна цяпер знаходзіцца з дзецьмі на хваробным. Усе сумешчаныя праблемы пакідаюць нас у цяжкім становішчы. Мы будзем вельмі ўдзячныя кожнаму за салідарнасць.

Якая сума неабходна?

2150 € — выплата пазыкаў; арэнда новага месца жыхарства.

:
€ 504
Збор завершаны. Сабрана: € 504