Удава беларускага добраахвотніка просіць дапамогі для сябе і траіх дзяцей

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Валерыя – удава беларускага добраахвотніка і мама траіх дзяцей. Пасля смерці мужа ўся адказнасць за сям’ю лягла на яе плечы. Нягледзячы на працу, даходу ледзьве хапае на ежу і паўсядзённыя выдаткі. Сям’я патрабуе дапамогі.

Мяне завуць Валерыя*. Я шматдзетная мама і ўдава беларускага добраахвотніка, які загінуў, абараняючы Украіну.

Калі пачалася поўнамаштабная вайна, я адкрыта выступіла супраць яе. За ўдзел у мітынгу мяне пасадзілі на содні. Пасля гэтага мой муж выправіўся на абарану Украіны.

Праз пэўны час ён загінуў.

З яго гібеллю на мяне лягла ўся адказнасць за дзяцей і наш дом.

Доўгі час я не магла знайсці працу. Амаль паўгода мне адмаўлялі, і за гэты час сабраліся даўгі за камунальныя плацяжы. Зараз я працую, але мой даход складае каля 400 долараў у месяц. Гэтых грошай ледзьве хапае на самыя неабходныя выдаткі. Часам даводзіцца выбіраць паміж аплатай рахункаў і набыццём прадуктаў.

За апошнія гады мы прадалі амаль усё, што маглі прадаць, каб неяк зводзіць канцы з канцамі.

Атрымаць дапамогу па страце карміцеля я не магу. Праз ўдзел мужа ў вайне на баку Украіны ў дачыненні да яго працягваюцца праверкі і следчыя дзеянні. Ціск на нашу сям’ю не спыняецца: допыты, вобшукі, канфіскацыя тэлефонаў, затрыманні без тлумачэнняў. Кожнае такое затрыманне ставіць пад пагрозу маю працу і без таго ўразлівае фінансавае становішча сям’і.

Акрамя штодзённых выдаткаў, ёсць і бытавыя праблемы, якія я больш не магу адкладаць. Мы жывём у доме, які патрабуе рамонту: працякае дах, неабходныя працы па доглядзе за ўчасткам і іншыя тэрміновыя гаспадарчыя патрэбы. Самастойна справіцца з усім гэтым я ўжо не магу.

Сёння я прашу дапамогі для сваёй сям’і. На жаль, я не магу распавесці вам больш пра наш стан, каб захаваць свабоду і бяспеку.

Сабраныя сродкі дапамогуць закрыць самыя тэрміновыя даўгі, забяспечыць дзяцей неабходным, захаваць жыллё і перажыць гэты цяжкі перыяд.

Буду шчыра ўдзячная кожнаму, хто вырашыць нас падтрымаць.

* Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы схавалі некаторыя дэталі гісторыі. Выява згенеравана з дапамогай ШІ.

Сума збору
€5000

€2000 – дапамога нашай сям’і на ежу і побыт
€2000 – рамонт дома
€500 – даўгі за камунальныя плацяжы
€500 – адзенне і абутак для дзяцей

Сабрана:
€ 2 932 з 5 000