Сям'я актывіста з Менска мае патрэбу ў вашай падтрымцы

  • Гісторыя

Добры дзень!
Мяне завуць Сяргей Жыбуртовіч, я з Менска. Доўгі час я працаваў фрэзероўнікам на заводзе МТЗ, але пазбавіўся працы праз грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у абароне правоў працоўных. З 2020 года мяне неаднаразова затрымлівалі і давалі суткі за падтрымку перамен у Беларусі.

Я быў у ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай і дапамагаў у яе перадвыбарнай кампаніі. Таксама я абараняў правы працаўнікоў як сябра незалежнага прафсаюза. У 2020 годзе мяне звольнілі з заводу за тое, што я распаўсюджваў «няправільную інфармацыю». За гэта мяне арыштавалі на 40 сутак. Пасля гэтага стала зразумела, што бяспечнае жыццё для мяне і маёй сям'і ў Беларусі немагчымае. Мы атрымлівалі пагрозы, нас выклікалі ў следчы камітэт, а далейшыя затрыманні маглі прывесці да разлучэння сям'і. У выніку мы выушаныя былі пакінуць радзіму.

Жыццё ў эміграцыі аказалася складаным. Тут кожная памылка ці няўдача скідае ўсе дасягненні да нуля. І з намі адбылася менавіта такая гісторыя: пасля пераезду ўся сям'я перахварэла COVID-19, што выбіла нас з каляіны на доўгія тыдні. Мы страцілі магчымасць працаваць і зарабляць, назапасіліся даўгі за арэнду жылля, камунальныя паслугі і навучанне старэйшага сына ва ўніверсітэце.

Мы звяртаемся па дапамогу, каб пакрыць запазычанасці, аплаціць арэнду і камунальныя плацяжы, а таксама падтрымаць нашу сям'ю, пакуль мы спрабуем пачаць новае жыццё на новым месцы.

Кожны ваш унёсак – гэта крок да таго, каб даць нашай сям'і магчымасць жыць вольна і годна, нягледзячы на ​​перажытыя выпрабаванні.

Дабро заўсёды перамагае зло. Дзякуй за вашу падтрымку! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Сума збору

€5000

€2200 – арэнда кватэры на 3 месяцы для нашай сям'і + камунальныя плацяжы.
€1500 – аплата навучання для старэйшага сына за семестр. Ён вучыцца ў Варшаўскім універсітэце прыродазнаўчых навук (SGGW).
€800 – вяртанне даўгоў.
€500 – патрэбы сям'і.

Сабрана:
€ 248 з 5 000