Сям'я мае патрэбу ў медычнай дапамозе

  • Гісторыя

З прычыны маёй нязгоды з палітыкай хлуслівай улады – мяне асудзілі па дзвюх крымінальных справах арт. 369 КК РБ «за абразу супрацоўнікаў міліцыі» і асудзілі на 2,5 гады хатняй хіміі. Крымінальная справа пацягнула за сабой звальненне з працы. Цяпер у мяне няма магчымасці працаўладкавацца нанова з некалькіх прычынаў. Па-першае, многія кампаніі адмаўляюцца супрацоўнічаць з чалавекам, які знаходзіцца на хатняй хіміі. Па-другое, гуляе ролю спецыфіка майго здароўя — цяжкая фізічная праца забаронены лекарамі, рвецца і адслойваецца сятчатка вачэй.

Перажываючы гэты цяжкі час, мы з сям'ёй апынуліся ў вельмі цяжкім фінансавым становішчы: два крэдыты-лізінгі, частыя паездкі ў Менск і Бараўляны, падрыхтоўка дзіцяці да аперацыі на вочы (што таксама патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў). Цяпер у мяне развіваецца катаракта, аднак мы не можам выдзеліць сродкі з сямейнага бюджэту для правядзення аперацыі. У нашай сям'і на ўтрыманні знаходзіцца трое школьнікаў, адна з якой — выпускніца сёлета. Малодшаму дзіцяці 10 гадоў. Мы будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто зможа аказаць нам дапамогу ў існуючай сітуацыі.

Якая сума неабходна?

660 € — аплата медычнай аперацыі на вочы; транспартныя выдаткі на паездкі ў медустановы; частковае пагашэнне крэдыту на 3 месяцы наперад.

:
€ 694
Збор завершаны. Сабрана: € 694