Дапамога сям'і Яварчук, бацьку ў якой асудзілі на 3 гады «хіміі» з накіраваннем

  • Гісторыя

Мяне завуць Раман. Я працаваў дальнабойшчыкам. Пакуль знаходзіўся ў рэйсе, да маёй жонкі, якая знаходзілася на 30 тыдні цяжарнасці, ўварваўся АМАП. У адносінах да жонкі прымянялі сілу, але шукалі яны мяне. Пасля таго, як знайшлі – мне прад'явілі артыкулы 364 і 369 за каментары і змясцілі на Акрэсціна.

Выйшаў я пад заклад у памеры 4 тыс. даляраў. Увесь гэты час праходзіў праз допыты, суды, апеляцыі. З мной быў адвакат, на якога я патраціў тысячу даляраў. Па сваёй недасведчанасці, аплачваў яе паслугі гатоўкай і цяпер яна не можа (ці адмаўляецца) аддаць хоць адзін чэк, а падпісаныя паміж намі дамовы — без пячатак.

У чэрвені 2022 года мяне асудзілі на 3 гады«хіміі» з накіраваннем, прызналі «экстрэмістам». Нейкім цудам па складаным маршруце ў мяне атрымалася ўцякчы. Цяпер да мяне прыехала жонка з немаўляткам, бо дома ёй ужо было невыносна знаходзіцца. У нашу кватэру зноў прыходзілі з ператрусамі, пагрозамі, каб дабрацца да мяне.

З траўня 2022 года я не працую, бо быў невыязным, а цяпер знаходжуся ў стадыі рашэння міжнароднай абароны і не маю права афіцыйна працаўладкавацца. Я прашу дапамогі на ўтрыманне сям'і на першы час. Будзем вельмі ўдзячны кожнаму за падтрымку!

Якая сума неабходна?

1000€ — дапамога на аплату крэдыту на кватэру ў РБ; аплата хостэла ў Польшчы; ўтрыманне сям'і з немаўляткам; пераклад медыцынскіх дакументаў дзіцяці і жонкі (бо ў яе выяўлена пухліна).

:
€ 1 000
Збор завершаны. Сабрана: € 1 000