53-гадовая дваровая актывістка з сынам-падлеткам пасля эвакуацыі засталіся без грошай на ежу і жыццё

  • Гісторыя

23 сакавіка 2022 позна ўвечары ў металічныя дзверы мянчучкі Аксаны Баронавай пагрукаліся кулаком, калі яна ўжо спала, але пачула гучны бас: у вас адна хвіліна, ваш час пайшоў! Дзверы адчыніў 13-гадовы сын Герман, у кватэру заляцелі шасцёра АМАПаўцаў у масках, два з якіх па разе стукнулі дзіця галавой аб сцяну, ў хлопчыка на лбе была гематома, моцна ўпаў зрок, ён стаў заікацца.

Да мяне ў пакой уварваўся АМАП з аўтаматамі, святло не запальвалі, свяцілі ліхтарыкамі ў твар. Сцягнулі мяне ў споднім на падлогу, і крычалі: на калені, сука, рукі за галаву, мордай у падлогу ці зараз аўтаматам атрымаеш. Я пытаю: ў чым справа?! Другі кажа: на падлогу і пысу хутка падняла. Паміж сабой «яна»?, другі адказаў сцвярджальна. Далі мне пару хвілін апрануцца і павезлі ў РУУС на Арлоўскай. Я іх пытаю: а як жа дзіця, ён жа тут адзін зусім?! Яны адказалі: усё залежыць ад цябе! У мяне канфіскавалі ноўтбук, планшэт, фламастэры і старую гуаш сына.

Некалькі гадзін запар мяне дапытваў следчы. Казаў, што я з'яўляюся арганізатаркай дваровага чата і што мне пагражае ад 8 год да пажыццёвага за групавы тэрарызм. Я тлумачу, што гэта звычайныя групы дапамогі: сабаку знайсці, дапамагчы пагарэльцам і сіротам. Усю ноч мяне то дапытвалі, то ў малпоўнік садзілі. У абед наступнага дня следчы сказаў: цябе адпусцяць да суда, але з умовай, што дасі інтэрв'ю журналістцы, адказваць будзеш тое, што я скажу. Прыйшлося пагадзіцца, дома сын адзін.

Перад камерай я павінна была сказаць: я хадзіла на маршы, гэта мая дурасць, я малявала плакаты для пратэстаў, але ўсё ўсвядоміла, наша дзяржава добрая. Журналістка рэзюмавала: давядзецца «папацець», але змантую добра! Запіс спынялі некалькі разоў, мне было складана ўсё гэта прамаўляць.
У выніку, адпусцілі ў 6 вечара, склалі пратакол, а позву ўручыць забыліся. Дома сустрэў спалоханы сын, яму памаглі суседзі. Адчувала сябе ў той момант казуркай у жалезным слоіку, у якім бегаю ад безвыходнасці, а ў слоік могуць у любы момант падкінуць нешта ці зусім мяне раздушыць. Села на канапу і не ведала, што рабіць.

Звязалася з дачкой праз яе сяброў, яна сама бегла з-пад «хіміі» за дапамогу параненым на пратэстах, сама ў цяжкай сітуацыі. Але дапамагла мне хутка бегчы з сынам з Беларусі ў Тбілісі. Пазычылі грошай у каго толькі можна. У Менску засталася кватэра і праца. Як я сябе адчуваю? Учора думала, што хочацца «скочыць з акна», ў 53 гады з'ехаць у нікуды з дзіцем гэта страшна, няма больш грошай і сіл. І вельмі страшна ўсведамляць, што рэжым зладзіў генацыд свайго народа, утрымліваючыся за ўладу.

Якая сума неабходна?

2000 еўра — на медыцынскую страхоўку, каб прайсці абследаванне Аксане і сыну, на квіткі да Літвы, на ежу і арэнду жытла ў чужой краіне на першы час.

:
€ 2 050
Збор завершаны. Сабрана: € 2 050