Дапамога для сям'і Вайцэховічаў

  • Гісторыя

У ноч на з 11 на 12 ліпеня 2021 года дом дэпутата Алега Гайдукевіча ў Менскай вобласці ў вёсцы Сёмкава атакавалі кактэлямі Молатава. У гэты ж дзень КДБ распачаў справу на падставе ч.1 арт. 289 КК РБ «Акт тэрарызму».

13 жніўня 2021 года КДБ правялі спецаперацыю па затрыманні групы людзей, агулам каля 20 чалавек. У прапагандысцкіх фільмах расказалі пра затрыманую сям'ю Вайцяховічаў з Барысава, а таксама пра тое, што ў дачыненні да іх вяліся аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Сілавікі паведамілі, што яшчэ 10 чэрвеня 2021 года Уладзіслаў Вайцэховіч прыйшоў да мясцовай вайсковай часці з намерам яе падпаліць з выкарыстаннем кактэляў Молатава, але не стаў і знішчыў іх. Акрамя гэтага, ў відэа дэманструюцца ўрыўкі аўдыёзапісаў, скрыншотаў перапіскі, а таксама дадзеныя відэаназірання за сям'ёй Вайцэховічаў.

На апублікаваным урыўку допыту, Уладзіслаў паведамляе, што «хацелі нанесці шкоду маёмасці Алега Гайдукевіча». Як ладзяцца такія допыты, мяркуем, ўсе цудоўна ведаюць.

На момант перадачы справы ў генпракуратуру сям'і Вайцэховічу былі прад'яўленыя абвінавачанні па наступных артыкулах крымінальнага кодэкса: 289, 295-3, 357, 359, 361-1, 364. Усе чацвёра ўнесены ў спіс тэрарыстаў лукашысцкім КДБ.

Якая сума неабходна?

4120 € — аплата паслуг адвакатаў; рэчавыя і прадуктовыя перадачы.

:
€ 3 738
Збор завершаны. Сабрана: € 3 738