Дапамога 18-гадоваму ветэрану вайны ва Украіне

  • Гісторыя

18-гадовы ветэран гэта Глеб. Разам з братам ён стаў ахвярай рэпрэсій у Беларусі і яшчэ непаўналетнім уцёк ад карнікаў у Польшчу. Ледзь толькі Глеб атрымаў прытулак, як пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне. Адразу пасля таго, як Глебу споўнілася 18 гадоў, ён пайшоў на вайну супраць расейскіх акупантаў.

Шмат разоў рызыкаваў жыццём, быў на гарачых аперацыях, атрымаў кантузію і раненне. Пасля кантузіі з вясёлага і свойскага хлопца, Глеб ператварыўся ў сумнага і нелюдзімага. Калі Глеб вярнуўся ў Польшчу на рэабілітацыю, аказалася што ў ягоным пакоі знайшла прытулак сям'я з Украіны.

Цяпер яны туляцца ўшасцёх на плошчы 30 кв.м. Глеб спіць на падлозе і зусім не мае ўласнай прасторы і магчымасцяў для рэабілітацыі.
Мы просім вас падтрымаць Глеба напачатку ягонага жыццёвага шляху. Заклікаем да салідарнасці — героі не павінны быць забытымі. Ветэраны не павінны быць пакінутыя сам-насам са сваімі праблемамі. Кожнае ваша ахвяраванне — гэта знак, што Глеб не адзін.

Якая сума неабходна?

1100 € — рэабілітацыя і аплата жылля на першы час.

:
€ 1 515
Збор завершаны. Сабрана: € 1 515