Дапамога 64-гадовым пенсіянерам у эміграцыі, якія ўцяклі з Беларусі праз пераслед рэжыму

  • Гісторыя

Добры дзень!
Мяне клічуць Вячаслаў Хрэсцін.

У траўні 2022 года мяне выклікалі ў міліцыю горада Камянец, дзе я жыў, нібыта я з'яўляюся ўдзельнікам ДТЗ. У РАУС мы паехалі з жонкай і там зразумелі, што нас падманулі. Насамрэч выклік у РАУС быў звязаны з маім каментаром пад пастом Аляксандра Няўзорава ў Тэлеграме.

Праз гэты каментар на мяне завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі. Два супрацоўнікі брэсцкага ГУБАЗа прымусілі мяне падпісаць прызнальныя паказанні. Пасля гэтага маю жонку пакінулі на допыт, а мяне павезлі дадому, правялі ператрус, канфіскавалі камп’ютар і тэлефоны. Ні ордар, ні пратакол мне не прад'явілі, і сказалі знаходзіцца па месцы жыхарства і чакаць наступнага выкліку ў міліцыю. Нам з жонкай стала зразумела, што наступны выклік у міліцыю па крымінальнай справе абернецца для мяне турмой.

Таму мы не сталі чакаць новых допытаў і суда, а ў тэрміновым парадку ў жніўні 2022 года выехалі з Беларусі. Праз Грузію мы дабраліся да Польшчы, і толькі тады адчулі, што мы на волі.

На дадзены момант мы з жонкай у вышуку ў Беларусі і Расіі. Як нам паведамілі знаёмыя, на радзіме мне пагражае ад 4 да 6 гадоў пазбаўлення волі (https://brestspring.org/tpost/lgpx3lz9j1).

Нам з жонкай кожнаму ўжо па 64 гады: і затрыманне, і ўцёкі, і чаканне польскіх віз забралі ў нас нямала здароўя. У кожнага з нас да гэтага ўзросту ўжо назапасіўся цэлы букет хранічных хвароб: у мяне праблемы з сістэмай дыхання, у жонкі – з нагамі. Разумеючы, што ў Польшчы з нашым здароўем будзе цяжка ў халодным клімаце, у чэрвені 2023 года мы пераехалі ў цяплейшы клімат у Гішпанію.

Не маючы дазволу на працу, мы жылі тым, што я зарабляў неафіцыйна. Цяпер я страціў працу і наша фінансавая сітуацыя моцна ўскладнілася. Нават тую невялікую пенсію, якую налічваюць жонцы, мы не можам выкарыстоўваць, бо скончыўся тэрмін дзеяння карткі, а новую атрымаць мы не магчыма.

Мы просім падтрымкі, каб аплаціць юрыдычныя паслугі, звязаныя з атрыманнем дазволу на працу і легалізацыяй у Гішпаніі. Пакуль я шукаю іншую працу, нам у дадатак не хапае сродкаў на арэнду жылля, прадукты харчавання і медыкаменты, якія мы прымаем увесь час.

Ваша дапамога дазволіць нам захаваць здароўе і сілы ва ўмовах вымушанай эміграцыі.
Дзякуем кожнаму з вас!

Сума збору

€2500

€1400 – аплата арэнды жылля на тры месяцы
€700 – паслугі юрыста, звязаныя з атрыманнем дазволу на працу і легалізацыяй
€400 – купля прадуктаў харчавання і медыкаментаў

Сабрана:
€ 63 з 2 500