Збор на пахаванне былога добраахвотніка Палка Каліноўскага Аляксандра Царука, які хварэў на рак

  • Гісторыя

У 2020 годзе Аляксандр Царук быў назіральнікам на выбарах прэзідэнта Беларусі ад Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі (АГП). У адказ на фальсіфікацыі і парушэнні на выбарах ён далучыўся да масавых пратэстаў. Яго некалькі разоў затрымлівалі: агулам ён правёў за кратамі 40 сутак.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ў Украіне Аляксандр далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў тады яшчэ батальёна Каліноўскага і ўзяў пазыўны «Сашко». Ягоным камандырам быў «Волат». І калі ён загінуў, менавіта Аляксандр здзяйсняў прыкрыццё эвакуацыі групы. 

Праблемы са здароўем вымусілі Аляксандра з'ехаць у Вільнюс у чэрвені 2022 года. Выявілася, што ў яго — разбуранне тазабедранага сустава. Былому добраахвотніку давялося штодня прымаць моцныя абязбольвальныя.

Але гэта не ўсё. Жыццё падкінула Аляксандру яшчэ адну складанасць: у траўні 2023 лекары выявілі ў беларуса рак (плоскаклеткавая карцынома галавы і шыі). Пасля дзесяцігадзіннай аперацыі пухліну выдалілі, і Аляксандр праходзіў курс радыё-выпраменьвальнай тэрапіі. 55-гадовага мужчыны не стала 13 красавіка. Яго дачка зараз арганізоўвае пахаванне бацькі. Аднак неабходнай сумы для пахавання яна не мае. Таму просіць пра дапамогу.

Сума збора: €4000

Усе сабраныя ахвяраванні будуць перададзеныя дачцы Аляксандра для арганізацыі пахавання.

:
€ 3 050
Збор завершаны. Сабрана: € 3 050