Дапамога беларускаму добраахвотніку вырашыць часовыя фінансавыя цяжкасці

  • Гісторыя

Добры дзень. Я беларускі добраахвотнік.

У 2020 годзе я быў актыўным удзельнікам маршаў пратэсту ў знакамітым ужо двары Плошча Перамен. Мне вельмі цяжка было скарыцца таму, што пратэст задушаны сілай, а многія мае сябры апынуліся ў турме праз узмацненне рэпрэсій. Мне прыйшлося з'ехаць у Еўропу, але я жыў марай вярнуцца ў Беларусь і працягнуць барацьбу.

У 2022 годзе, калі пачалося ўварванне ва Украіну, я зразумеў, што гвалту трэба супрацьстаяць. Я рыхтаваўся, трэніраваўся і калі з’явілася магчымасць, уступіў у Полк Каліноўскага. Я браў удзел у баях на Херсонскім, Бахмуцкім і іншых кірунках і быў узнагароджаны медалём. З аднаго боку я за час службы атрымаў неацэнны баявы досвед і набыў надзейных сяброў. А з іншага – убачыў, які жах нясе вайна. Я хачу зрабіць усё, каб гэтая вайна не прыйшла ў Беларусь.

На пэўны час па сямейных абставінах мне прыйшлося перапыніць службу. Я прыехаў у Еўропу да жонкі і дзіцяці, каб падтрымаць іх у адаптацыі ў чужой краіне. Але і мне самому вяртанне да мірнага жыцця даецца цяжка.

Акрамя досведу і сяброў, я набыў на вайне ПТСР* і моцна перагледзеў свае погляды на жыццё. Мне цяжка псіхалагічна жыць у шчаснай Еўропе, калі мае сябры гінуць на вайне, а таварышаў кожны дзень катуюць у турмах Беларусі.

Я намагаюся не апускаць рукі. За гэты час я працаваў у таксі, на будоўлі, лесанарыхтоўцы, але зараз зноў страціў працу. Жонка наадварот толькі нядаўна ўладкавалася на працу, але першую зарплату яшчэ не атрымала. У гэты перыяд фінансавай ямы нам патрэбна дапамога з аплатай хостэла на пару месяцаў. Да таго ж вельмі не ў час у нашага дзіцёнка захварэў зуб. Лячэнне нельга адкласці і для нас гэтыя выдаткі пакуль таксама непад’ёмныя.

Буду ўдзячны за любую дапамогу ад вас, каб адолець гэтыя жыццёвыя цяжкасці!

* Посттраўматычныя стрэсавы разлад (ПТСР) — цяжкі псіхічны стан, якое ўзнікае ў выніку адзінкавай або паўторных падзей, якія аказваюць звышмоцнае негатыўнае ўздзеянне на псіхіку. Яго сімптомамі з'яўляюцца: паўторнае перажыванне траўмуючай падзеі, пазбяганне ўспамінаў пра падзеі або павышанае ўзрушэнне, якія выклікаюць значны дыстрэс і перашкаджаюць нармальнай паўсядзённай дзейнасці і сямейнаму, сацыяльнаму або працоўнаму жыццю.

Сума збору

€1800

€1000 – аплата хостэла за два месяцы
€300 – аплата стаматолага дзіцяці
€500 – харчаванне сям'і і рэчы для школы

Сабрана:
€ 332 з 1 800