Добры дзень!
Мяне завуць Евілін Віктар. Я актывіст з Мар'інай Горкі і ўдзельнік выбарчай кампаніі 2020 года. У мяне ёсць сям'я — жонка і чацвёра дзяцей.
У 2020 годзе, баючыся магчымага пераследу, мы прынялі складанае рашэнне: мы прадалі свой дом у Беларусі і пераехалі жыць у Літву. Аднак некалькі тыдняў таму Дэпартамент міграцыі адмовіўся падаўжаць мой дазвол на жыхарства, бо я «ўяўляю пагрозу нацыянальнай бяспецы» гэтай краіны.
Справа ў тым, што да 2012 года я працаваў у МНС і займаўся ацэнкай пажараў і статыстыкай. А на думку Літоўскай міграцыі, паколькі МНС – гэта сілавая структура, я нядобранадзейны.
У мяне няма іншага выйсця, акрамя як аспрэчыць гэтае рашэнне ў судзе. Бо ў Беларусь я вярнуцца не магу: па-першае, гэта небяспечна, але самае галоўнае, мне няма куды вяртацца, бо ў Беларусі ў мяне няма ні жылля, ні працы.
Для падачы скаргі на рашэнне Дэпартамента міграцыі мне трэба наймаць адваката, кошт паслуг якога дзве з паловай тысячы еўра. І я прашу вашай дапамогі, бо для нашай сям'і гэта вельмі вялікія грошы.
Я спадзяюся на вашую салідарнасць, бо сам некалі паклаў шмат сілаў на тое, каб Беларусь была вольнай: я дзяжурыў у Курапатах, калі там адкрыўся рэстаран «Поедем поедим», быў на святкаванні стагоддзя БНР у Менску. У 2020 годзе мы з жонкай актыўна ўключыліся ў хвалю і падтрымалі Ціханаўскую. Я быў сябрам мясцовай групы актывістаў у Пухавіцкім раёне: мы каардынавалі сустрэчы і выступы, перапісваліся з уладамі, змагаліся за нашыя правы. А пасля — збіралі сродкі на дапамогу палітвязням.
І сёння я сам маю патрэбу ў вашай дапамозе і абароне.
Вось тут можна падрабязней паглядзець маю гісторыю:
https://www.svaboda.org/a/33023315.html
Сума збору
€2400
€1600 – падрыхтоўка і падача скаргі ў суд першай інстанцыі
€800 – калі выйграем, будзе апеляцыя з боку міграцыі; калі прайграем, то я буду падаваць апеляцыю