Беларускі ўцякач у Чэхіі мае патрэбу ў падтрымцы для атрымання Міжнароднай абароны

  • Гісторыя

Усім вітанкі! Мяне завуць Віктар Краснабелаў. Я нарадзіўся на пачатку 90-х і вырас у Менску. На жаль, не магу раскрываць шмат дэталяў з меркаванняў бяспекі – і сваёй, і сваіх сяброў, якія засталіся ў Беларусі.

У 2020 годзе я, як і многія беларусы, прыняў удзел у пратэстах супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Большасць маіх сяброў – футбольныя фанаты, і многія з іх пацярпелі ад рэпрэсій рэжыму: турэмныя тэрміны, крымінальныя справы, катаванні і маральны ціск.

Пасля пратэстаў 2020 года я думаў, што небяспека абмінула, але ў 2022 годзе пра мяне «ўзгадалі» сілавікі. Аднойчы адбыўся званок ад сябра, які 10 дзён лічыўся зніклым. Ён папярэдзіў, што ў сілавікоў ёсць фота, дзе мы стаім разам з БЧБ-сцягамі на адным з шэсцяў. Я зразумеў, што выбару няма, трэба ратавацца ад турмы і за суткі сабраўся ў дарогу.

Так я апынуўся ў Чэхіі. Падаўся на палітычны прытулак, атрымаў першую адмову, падаў апеляцыю, выйграў суд, але затым была другая адмова. Чэхія мяркуе, што мне нічога не пагражае ў Беларусі. Цяпер я зноў у барацьбе за свае правы, дзякуючы беларускаму адвакату, які ўзяўся за маю справу.

Жыццё ў Чэхіі ў статусе просьбіта прытулку вельмі няпростае. Хаця павлдле закону я магу працаваць, на справе мой дакумент не ўспрымаюць як пасведчанне асобы, праз што знайсці працу вельмі складана. Увесь гэты час я перабіваюся выпадковымі падпрацоўкамі, але стабільнага даходу няма, а зіма – асабліва цяжкі час.

Цяпер мне патрэбныя грошы на аплату паслуг адваката, які дапаможа скласці апеляцыю. З праблемамі я заўсёды стараўся даваць рады сам, але на гэты раз мне не абысціся без падтрымкі. Калі ў вас ёсць магчымасць дапамагчы, я буду вам вельмі ўдзячны.

Жыве Беларусь!

Сума збору

€1050

Такую суму запытаў адвакат, які займаецца справай Віктара, за свае паслугі.

:
€ 1 167
Збор завершаны. Сабрана: € 1 167