Палітычнаму актывісту ў Літве патрэбна дапамога, каб паправіць стан здароўя

  • Гісторыя

Прывітанне! Мяне завуць Віктар!

Я быў асуджаны ў Берасці па так званай «карагоднай справе»* у траўні 2022 года на 3 гады «хіміі з накіраваннем»**. На «хімію» так і не трапіў, бо спачатку ляжаў у лякарні, потым хаваўся ў Менску і ў Гародні ў сябраў, і, нарэшце, ўцёк праз мяжу ў Літву. Таму, што я пазбег турмы, я не маю статуса палітзняволеннага. І не магу разлічваць на фінансавую падтрымку тых ініцыятыў, якія дапамагаюць менавіта гэтай катэгорыі людзей. Але апынуўся я за мяжой праз палітычны пераслед.

9 жніўня 2020 года я быў незалежным назіральнікам на выбарчым участку СШ №4 у Берасці. На ўласныя вочы пабачыў фальсіфікацыі выбараў і пратакол з падробленымі вынікамі. Мы чакалі з іншымі назіральнікамі да ночы тых вынікаў, і такая знявага да людзей, хлусня і ўзурпацыя ўлады моцна мяне абурылі. Разам з іншымі жыхарамі Берасця я прымаў удзел у мірных мітынгах і маршах, за што праз 2 гады і быў арыштаваны.

Ужо 2 гады я знаходжуся ў Вільні, маю легальная становішча і неяк пераймаюся. Знаходзячыся ў выгнанні, не пакідаю барацьбу з рэжымам, выходжу на мітынгі беларусаў у падтрымку Украіны. З'яўляюся валанцёрам у такіх ініцыятывах, як «Дапамога» і Беларускі аўтаполк добраахвотнікаў Украіны. Але цяпер настаў той момант, калі мне самому спатрэбілася дапамога людзей!

Мне 57 год, здароўе с кожным годам лепш не становіцца. За час эміграцыі маё здароўе моцна сапсавалася: я страціў зубы і часткова згубіў слых на абодвух вушах. Куды не звяртаўся, кажуць, што ты не палітзняволены і памагчы грашамі не можам.

Таму я прашу ў вас фінансавай падтрымкі, каб паставіць зубныя пратэзы і набыць апарат для паляпшэння слыху. Гэта дапаможа мне больш якасна жыць і паўнавартасна працаваць.

Спадзяюся на любую падтрымку ад неабыякавых людзей!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!! Слава Украіне!

*«Карагодная справа» – удзельнікі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у жніўні 2020 года перакрылі рух транспарту ў цэнтры Брэста, спявалі песні і вадзілі карагоды. За гэтую акцыю на дзясяткі брэстаўчан былі заведзеныя крымінальныя справы і гэта стала самым маштабным палітычным пераследам удзельнікаў пратэстаў у Беларусі. На 2024 год па дадзеных «Вясны» вынесена ўжо больш за 130 прысудаў людзям, якія выйшлі на тую акцыю.

**«Хімія з накіраваннем» – гэта від пакарання, калі асуджанага адпраўляюць у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яны знаходзяцца пад пастаянным наглядам і абавязаны выконваць правілы ўнутранага распарадку, пры гэтым плацяць за пражыванне, купляюць ежу за свой кошт, самі рыхтуюць, сціраюць і прыбіраюць. Пры гэтым усе асуджаныя абавязаны працаваць, часта іх накіроўваюць на нізкакваліфікаваную і малааплатную працу.

Сума збору

€2000

€1500 – кошт зубных пратэзаў
€380 – слыхавы апарат
€120 – кансультацыя лекараў

Сабрана:
€ 617 з 2 000