Збор для Веранікі: дапамога палітвязню сыну і хворай маці

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень!
Мяне завуць Вераніка.

У 2020 годзе разам з сынам мы выходзілі на вуліцы Берасця, каб абараніць нашыя галасы. Мы не хавалі сваіх твараў і не хаваліся, бо мы тады ўявіць не маглі, чым для нас гэта скончыцца.

Праз паўгода мяне затрымалі. Спачатку далі «суткі», якія я правяла ў ІЧУ. Затым мяне судзілі па 342 артыкуле (арт 342 КК РБ – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у «хараводзе» і прызначылі 3 гады «хатняй хіміі»*. А неўзабаве пасля гэтага прыйшлі па майго сына. У яго таксама 342 артыкул, толькі яму далі рэальны тэрмін у калоніі.

Цяпер ад мяне залежыць не толькі маё жыццё, але і жыццё майго сына, які мае патрэбу ў маёй падтрымцы. Кожныя паўгода я збіраю яму цяжкую пасылку, куды складаю прадукты, вопратку, лекі і шмат чаго яшчэ, што неабходна для выжывання ў няволі. Таксама мне трэба выплачваць крэдыт, які мы бралі яшчэ да 2020 году. А яшчэ ў мяне ёсць мама, якая нядаўна зламала шыйку сцягна і мае патрэбу ў доглядзе.

Я стараюся даваць рады ўсяму сама, але мне цяжка. Я знаходжуся ў складаным эмацыйным стане, увесь час на мяжы зрыву. Таму я прашу вас аб дапамозе, узяць на сябе частку майго цяжару. На сабраныя грошы я хачу сплаціць крэдыт, аплаціць рэабілітацыю для маці і сабраць некалькі перадач сыну.

*«хатняя хімія» – гэта від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі. У асуджанага ёсць графік як для працы, так і для асабістых спраў, у тым ліку паход у краму або выкід смецця. З праверкай міліцыянеры могуць прыходзіць штодня і ў любы час.

Сума збору

€З000

€1000 – крэдыт, які мы бралі да 2020 года
€1000 – лекі і рэабілітацыя для маёй мамы
€1000 – 3 перадачы для сына ў калонію

:
€ 3 035
Збор завершаны. Сабрана: € 3 035