51-гадовы віцяблянін Вадзім Кавалёў быў асуджаны па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (здзек з дзяржаўных сімвалаў) і скараны на 2 гады «хатняй хіміі» (від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі – заўвага BYSOL). Таксама ён быў унесены ў спіс грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Пасля гэтага напрыканцы 2022 года Вадзім з'ехаў у Латвію, дзе атрымаў статус уцекача. Там ён займаўся аднаўленнем пасведчання кіроўцы, каб працягнуць працаваць дальнабойнікам.
14 верасня 2023 года Вадзім быў знойдзены мёртвым у адным з паркаў горада Рыга. Яго цела да гэтага часу знаходзіцца ў моргу, паліцыя ладзіць праверку.
На жаль, у маці і брата памерлага няма сродкаў, каб рэпатрыяваць цела на радзіму.
Сума збору:
€2500
Такую суму запытала агенцтва, якое займаецца афармленнем дакументаў і перавозкай цела ў Рэспубліку Беларусь.
[фонд BYSOL размяшчае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі].