Дапамога былому палітвязню, які мае патрэбу ў тэрміновым ад'ездзе праз пагрозу паўторнага затрымання

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Пасля вызвалення з калоніі я так і не змог уладкавацца на працу, паўсюль адмаўляюць праз судзімасць. Плюс да ўсяго пільная ўвага так званых праваахоўнікаў: частыя выклікі ў РАУС, спантанныя прыходы дадому. На жаль, усё гэта кардынальным чынам адбілася на псіхіцы. Даходзіць да таго, што ад кожнага грукату дзвярэй у суседзяў, у мяне паднімаецца ціск. Дык далей жыць нельга. Ў выніку я прыняў рашэнне з'ехаць з Беларусі, бо баюся зноў патрапіць за краты. Але з прычыны адсутнасці працы і сродкаў да існавання, пакуль не магу гэтага зрабіць і вымушаны прасіць вас аб дапамозе, хоць мне вельмі ніякавата гэта рабіць. Увесь гэты час я жыў на зберажэнні, але яны даўно скончыліся. Я веру ў нашу салідарнасць, бо ў 20 годзе мы паказалі, што нас большасць і нашая перамога яшчэ наперадзе. Буду вельмі ўдзячны вам за падтрымку. Жыве Беларусь, Слава Украіне!

Якая сума неабходна?

930 € — Дадзеная сума неабходна: на пакрыццё даўгоў, куплю прадуктаў і бягучых выдаткаў, звязаных з пераездам.

:
€ 1 076
Збор завершаны. Сабрана: € 1 076