Гурт TOR BAND атрымаў шырокую вядомасць і спадабаўся мільёнам беларусаў у 2020 годзе. Кліп песні «Мы не народзец» на YouTube за некалькі месяцаў набраў больш за мільён праглядаў. Хітамі сталі і іншыя кампазіцыі музыкаў: “Жыве Беларусь”, “Уходи", “Бацька”, “Маці”, “Dead Мароз”.
Нягледзячы на смелыя тэксты кампазіцый, TOR BAND працягвалі заставацца ў Беларусі. Музыкаў затрымалі ў кастрычніку 2022 года. У студзені 2023 года стала вядома, што гурт Tor Band прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, і ў дачыненні да яго ўдзельнікаў была заведзеная крымінальная справа.
31 кастрычніка 2023 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў удзельнікаў групы да тэрмінаў ад 7,5 да 9 гадоў калоніі. Таксама кожнаму музыку прысудзілі штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў).
За час знаходжання ў СІЗА бубнач Яўген Бурло атрымаў 3 групу інваліднасці. Ён мае патрэбу ў аперацыі на тазасцегнавым суставе. У музыкаў таксама канфіскавалі тэхніку і музычныя інструменты.
Сума збору:
€9000
На кожнага ўдзельніка гурта па €3000. Грошы пайдуць на пагашэнне штрафаў, перадачы ў калонію і на падтрымку сем'яў.