Мая сям'я цяпер знаходзіцца ў крытычным становішчы. Амаль 2 месяцы таму маёй маме паставілі дыягназ — рак грудзей. Ёй неабходна прайсці курс хіміятэрапіі, а пасля — правесці аперацыю.
На дадзены момант аперацыя немагчымая праз вялікі памер пухліны, і мама праходзіць кансерватыўнае лячэнне. У сувязі з недахопам месцаў у шпіталі яна вымушана амаль штотыдзень ездзіць на прыём да лекара.
Мой бацька таксама не можа працаваць, бо ўлетку ён перанёс інсульт і цяпер пажыццёва мусіць прымаць дарагія лекі для сэрца. Брата нечакана забралі ў войска некалькі месяцаў таму.
Я не магу цалкам забяспечыць сваю сям'ю, бо вымушана была пакінуць усё і з'ехаць. Калі быць дакладней, мяне хацелі павезці з Токіа ў Беларусь, каб пасля «пакараць» за крытыку кіраўніцтва на Алімпійскіх Гульнях. За апошнія 2 гады мяне шмат разоў пазбаўлялі прэмій і пагражалі звольніць за мае выказванні. Таксама за пасты і старыс у інстаграм. Апроч гэтага, мне забаранялі выезды на спаборніцтвы.
На дадзены момант я знаходжуся ў Польшчы. Перыядычна ў мой бок паступаюць пагрозы, а маю рэпутацыю ў Беларусі працягваюць псаваць. На дадзены момант маёй маме неабходныя грошы на тое, каб прайсці курс хіміятэрапіі і пасля зрабіць аперацыю.
Якая сума неабходна?
1030 € — лекі; выдаткі, звязаныя з дарогай (бо трэба ездзіць штотыдзень у Магілёў праз недахоп месцаў у шпіталі).