Добры дзень!
Мой пазыўны «Ціхі», я – баец аднаго з беларускіх добраахвотніцкіх падраздзяленняў (пазыўны ў мэтах бяспекі зменены, BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы).
У 2020 годзе я да самых апошніх дзён удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту ў Менску, калі хадзілі ўжо адзінкі. Хуткія ногі і ўменне арыентавацца на мясцовасці не аднойчы ратавалі мяне ад затрымання, так што ў рукі сілавікоў я не патрапіў. Але калі мітынгі скончыліся, давялося стаіцца, і ўсё жыццё ператварылася ў чаканне груку ў дзверы.
Пасля таго, як пачалося ўварванне Расеі ўва Ўкраіну, я не мог заставацца абыякавым, таму адправіўся добраахвотнікам на вайну. На апошнія грошы я адкрыў візу (зрабіць гэта было няпроста, бо ў тыя дні быў ажыятаж) і выехаў у Варшаву. Там я сустрэў іншых беларускіх добраахвотнікаў, разам з якімі мы паехалі ўва Ўкраіну.
У той момант я не надта разумеў, куды я еду. У мяне ўва Ўкраіне не было ні сяброў, ні знаёмых, ні сваякоў. Але я ведаў, навошта мне гэта трэба — мне хацелася спыніць жах уварвання.
На службе я быў з красавіка 2022 года па студзень 2024 года. Ваяваў у некалькіх падраздзяленнях. Браў удзел у вызваленні Херсона, пабываў на ўсіх участках фронту. Быў некалькі разоў паранены, атрымліваў кантузіі. Некалькі разоў даводзілася рабіць аперацыю.
Нядаўна я зразумеў, што прыйшоў мой час сыходзіць са службы. Я перабраўся ў Варшаву і цяпер жыву то ў знаёмых, то ў хостэле. Шукаю працу, хачу знайсці сябе ў мірным жыцці. Аднак мне трэба вырашыць шэраг праблем, з якімі я сутыкнуўся ў войску – я часта ўпадаю ў дэпрэсію, а таксама ў мяне ёсць наступствы ПТСЗ (посттраўматычнае стрэсавае засмучэнне).
Буду ўдзячны за дапамогу, якую вы зможаце аказаць.
Сума збору:
€3000
€1400 на арэнду жылля на бліжэйшыя 3 месяцы;
€1600 на медыкаменты, ежу, афармленне дакументаў для легалізацыі.