Збор на арганізацыю Дня Волі ў Варшаве

  • Гісторыя

25 сакавіка — Дзень Волі. Асаблівае свята для беларускага народу. Дзень, калі была  абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень, калі асабліва моцна гучаць такія словы, як свабода і дэмакратыя. 

Сёлета ў гонар гадавіны мы плануем зладзіць у Варшаве вялікую міжнародную імпрэзу, сродкі на правядзенне якой мы цяпер і збіраем.

План мерапрыемства:
Падзея адбудзецца напярэдадні, у нядзелю, 24-га сакавіка. Кропка збору — плошча Трох Крыжоў у 14:00. Разам мы рушым да помніку Мікалаю Каперніку — месца правядзення традыцыйных нядзельных акцый. З прамовамі тут выступяць палітычныя і грамадскія дзеячы з Беларусі, Польшчы і Украіны. А пасля  накіруемся да Замкавай плошчы — менавіта там нас будзе чакаць вялікі запальны электрычны канцэрт. Нас падтрымаюць таленавітыя, вядомыя беларускія артысты: Піт Паўлаў (“N.R.M.”), Belarusian Truestory, Atesta, The Superbullz, Dzieciuki і іншыя!

Што важна — сёлета свята будзе дабрачынным: мы будзем збіраць на дапамогу палітвязням — тым, хто змагаўся на нашую і вашую свабоду!

Арганізатарамі падзеі выступаюць розныя беларускія арганізаніцыі: Аб'яднаны Пераходны Кабінет, Народнае Антыкрызіснае Упраўленне, Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да волі», суполка «Беларусы Варшавы», Беларускі Моладзевы Хаб, Музей Вольнай Беларусі, пры інфармацыйнай падтрымцы Беларускага Радыё Рацыя, радыё Ўнэт, Еўрарадыё і Белсату.

Давайце талакой зладзім гэтае свята! Запрашаем падтрымаць наш збор!

Сума збора:

€4500

  • мантаж/дэмантаж сцэны – €3000
  • ганарары музыкам – €1100
  • друк банераў і ўлётак , арганізацыйныя моманты – €400
:
€ 1 554
Збор завершаны. Сабрана: € 1 554