Падтрымка праваабаронцы Леаніда Судаленкі і актывісткі Таццяны Ласіцы

  • Гісторыя

«Суд» Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў Таццяну і Леаніда вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы «дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях», а таксама іх фінансаванні. Суд быў закрытым.

Таццяне і Леаніду вынеслі прысуд. 3 гады калоніі Леаніду і 2.5 гады Таццяне.

Леанід і Таццяна прызнаны палітвязнямі.

Таццяна — ініцыятарка культурных, сацыяльных акцый у Рэчыцы, вылучалася ў дэпутаты, стварала і абнаўляла гісторыю горада Рэчыцы.

Тацяна цяжка перажывае адсутнасьць свабоды. За месяц да арышту пайшла яе маці, а тата, якому каля 70 гадоў, цяжка захварэў. Яму нават цяжка перамяшчацца. Сама Таццяна слабая, цяжка перанесла каранавірус, ляжала ў бальніцы. Стан яе быў вельмі слабы.

Леанід — праваабаронца з 20-гадовым стажам, старшыня гомельскай суполкі Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі. За сваю праваабарончую дзейнасць быў удастоены прэстыжнай французскай прэміі «Свабода — Роўнасць — Братэрства» ў 2019 годзе. У тым жа годзе беларускай праваабарончай супольнасцю ён быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Праваабаронца года».

Доўгі час Леанід і Таццяна дапамагалі беларусам і беларускам абараняць свае правы — зараз надышла наша чарга падтрымаць гэтых смелых людзей.

Якая сума неабходна?

5000 € — На перадачы ў калоніі і падтрымку сем'яў.

:
€ 5 246
Збор завершаны. Сабрана: € 5 246