Добры дзень!
Мяне завуць Валеры Ступачэнка. Гэта не сапраўднае імя, а адзін з псеўданімаў пад якім я шмат гадоў пішу для незалежных беларускіх выданняў, у тым ліку для «Хартыя 97».
18 лістапада 2020 года ў дачыненні да мяне была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 364 КК РБ (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). У маёй кватэры правялі ператрус, а крыху пазней спіс абвінавачанняў значна пашырыўся:
- паклёп на прэзідэнта РБ (артыкул 367 КК РБ);
- абраза прэзідэнта РБ (артыкул 368 КК РБ);
- абраза прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК РБ);
- дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (артыкул 369-1 КК РБ);
- выкарыстанне замежнай дапамогі (артыкул 369-2 КК РБ);
- публічныя заклікі да арганізацыі ці правядзення незаконных сходаў (артыкул 369-3 КК РБ);
- арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 КК РБ).
Я быў вымушаны тэрмінова пакінуць Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку у адной з краінаў ЭЗ.
Аднак у мяне (магчыма праз ўсе перажыванні і нервы) узніклі праблемы са здароўем. Ды і ўзрост дае аб сабе ведаць. Мне цяжка працаваць, аплачваць жыллё і набываць прадукты харчавання.
Прашу землякоў-беларусаў дапамагчы мне перажыць гэты складаны перыяд і падняцца на ногі! Жыве Беларусь!
Сума збору:
€3100 Купля лекаў і прадуктаў харчавання, аплата жылля.