Актывістка «Плошчы Перамен» з дзіцем збегла ад пераследу

  • Гісторыя

З 2020 года прытрымліваюся сваёй грамадзянскай пазіцыі, удзельнічала амаль ва ўсіх маршах, актыўна брала ўдзел у акцыях. Была арганізатарам і адміністратарам дваровага чата Плошчы Перамен. Уладкоўвала канцэрты. З'яўляюся сведкам па справе аб забойстве Рамана Бандарэнкі, была на допытах у генпракуратуры.

У маі аднаўлялі мурал на Плошчы Перамен, пасля чаго была затрымана па арт. 241 КК РБ, правяла 3 дні ў Іўд, дома было 2 ператрусы. У мяне Хвароба Крона, п'ю таблеткі кожны дзень для падтрымання хваробы ў стадыі рэмісіі. 2 дні мне не маглі перадаць таблеткі. Па заканчэнні 72 гадзін выпусцілі, змянілі артыкул на 339 г 2 КК РБ і абралі меру стрымання — хатні арышт (акрамя працы мне абсалютна нельга было нікуды хадзіць). Прыйшла на працу, а там учынілі праверкі МНС, санэпідстанцыя і ў выніку зачынілі салон (я працавала ў салоне прыгажосці) і мяне звольнілі ў траўні 2021. Уладкавацца на працу не было магчымасці, бо знаходзілася пад хатнім арыштам.

У жніўні быў суд — 2 гады хатняй хіміі + шкоду ў памеры 334.01р. Я маці адзіночка, выхоўваю сына адна. Прыйшлося збегчы з краіны. Я амаль не бачыла сына 3 месяцы да суда, мне не дазвалялі ні ў сад яго вадзіць, ні забіраць, ні на выпускны схадзіць. Разумею, што яшчэ два гады таксама будзе вельмі цяжка.

Якая сума неабходна?

3605 € — Аплата білетаў, жылля, ежы, цёплага адзення.

:
€ 990
Збор завершаны. Сабрана: € 990