Вячаслаў Сліжыкаў, супрацоўнік «Нафтана», быў удзельнікам жнівеньскіх пратэстаў 2020 года супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у г. Наваполацку. 10 жніўня 2020 года ён быў паранены святлошумавой гранатай у нагу. Увосені таго ж года валанцёры вывезлі яго на лекаванне ў Латвію, дзе ён атрымаў статус уцекача праз рызыку арышту.
Напрыканцы снежня 2022 года Вячаслаў памёр праз сардэчную недастатковасць у Латвіі. У яго засталося трое непаўналетніх дзяцей.
Якая сума неабходна?
3000 € — падтрымка дзяцей.