Гэта персанальны збор у падтрымку маладой творчай сям’і Антона і Вольгі Шніп
Антон Шніп – былы палітвязень. Ён быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі гурта «Irdorath» Надзеі Калач і асуджаны на паўтара года калоніі. Цалкам адбыў тэрмін. Пасля гэтага ён разам са сваёй жонкай Вольгай вымушана з'ехаў з Беларусі.
Вольга і Антон творчыя, таленавітыя людзі. Яны пазнаёміліся ў 2015 годзе ў Мінску і разам рабілі розныя музычныя праекты. Вольга піша песні, музыку, малюе, спявае і выкладае спевы. Антон прафесійны гукарэжысёр, музыкант і кампазітар. Разам яны ладзяць музычны праект «OliA», які выпусціў ужо тры альбомы. А ў 2018 годзе Антон запісаў і свой першы сольны альбом – «The Way Home». Калі Антон быў у калоніі, яны пажаніліся.
Цяпер пара знаходзіцца ў Польшчы. Яны сутыкнуліся са складанасцямі эміграцыі і матэрыяльнымі праблемамі.
Гэты збор дапаможа ім лепш уладкавацца ў новай краіне, знайсці сабе жытло, набыць кампутар і клавішы, каб далей працаваць і прафесійна займацца музыкай.
Сума збора:
€3750
Арэнда пакоя ў Польшчы – €1050 (на 3 месяцы)
Набыццё кампутара з гукавой.картай для працы і гуказапісу – €1900
Набыццё клавіш для выступаў і заняткаў – €800