Былы вайсковец адсядзеў за абразу Лукашэнкі – цяпер ён выехаў у Польшчу і яму патрэбная дапамога, каб уладкавацца на новым месцы

  • Гісторыя

Мяне завуць Сяргей Лялін, я падпалкоўнік запасу. Дакладней, ужо былы: у 2022 годзе мяне пазбавілі звання.

Я марыў стаць вайскоўцам яшчэ са старшых класаў, падабалася форма, прэстыж. Па службе рабіў усё сумленна, стараўся заўсёды дасягнуць максімальнага высокага выніку. У 2020-м «пераабуўся», калі Лукашэнка аддаў загад збіваць грамадзян, якія выйшлі на вуліцу. Мой свет тады перавярнуўся. У мяне была злосць на тых, хто быў узброены да зубоў, і ліха і бяскарна распраўляцца з бяззбройнымі людзьмі. Таму я таксама выходзіў на вуліцы: зразумеў, што мушу адказаць за тое, што служыў гэтай сістэме і падтрымліваў палітыку Лукашэнкі да 2020 года, хаця ўжо даўно быў на пенсіі. Гучыць крыху пафасна, але менавіта з такой думкай я ўдзельнічаў у пратэстах, выходзіў у родным Бабруйску, ездзіў у Менск.

На гэтым усё не скончылася. Недзе ў каментарах непрыемна адазваўся аб Лукашэнку і супрацоўніку яго службы бяспекі. Гэтага было дастаткова, каб у ліпені 2022 года асудзіць мяне на два гады.

У ПК-1 Наваполацку паводле версіі адміністрацыі калоніі лічыўся злосным парушальнікам парадку, некалькі разоў быў у ШЫЗА. Лісты не перадавалі, а перадач я не атрымліваў (няма блізкіх сваякоў). Было вельмі цяжка, але я стараўся прынамсі шмат чытаць і займацца спортам. Праўда, атрымлівалася не заўсёды: працавалі шэсць дзён у тыдзень, пасля — гаспадарчыя працы, асабістага часу практычна няма. У зняволенні я схуднеў на 40 кілаграм, пачаўся артроз тазасцегнавых суставаў.

На волю выйшаў у маі 2024 года. Але і пасля гэтага захоўваўся ціск: трэ было рэгулярна адзначацца ў міліцыі, супрацоўнікі прыходзілі да мяне дадому з праверкамі, выклікалі на прафілактычныя гутаркі. Нягледзячы на ​​гэта, з'ехаў не адразу: патрэбен быў час, каб разабрацца, як гэта адбываецца, куды звяртацца.

У студзені 2025 года выехаў у Польшчу. Тут адчуваецца вялізная падтрымка беларусаў, мяне не пакідаюць сам-насам з уласнымі праблемамі. Жадаю пачаць паўнавартасна працаваць, жыць і нарэшце цешыцца кожнаму дню.

Пакуль гэтаму перашкаджае стан здароўя. Я праходзіў абследаванні, лекары прызначылі мноства працэдур, каб не даводзіць да аперацыі па замене суставаў. Спадзяюся, так і будзе. Але лячэнне не дае магчымасці паўнавартасна працаваць, здымаць жыллё. Калі я толькі прыехаў, мне далі шэлтэр, але тэрмін пражывання ў ім хутка скончыцца. Планую знайсці нейкую працу, але на гэта таксама патрэбен час.

Цяпер я гэтак жа шчыра і глыбока ненавіджу гэты, рэжым як раней яму служыў. Вельмі спадзяюся, што мне дапамогуць у той сытуацыі, у якой я апынуўся.

Сума збору

€2800

€1800 – арэнда на тры месяцы
€500 – бытавыя выдаткі на тры месяцы
€500 – лекі, фізіятэрапія, іншыя працэдуры

Сабрана:
€ 210 з 2 800