Добры дзень. Мяне клічуць Сяргей Шэлег. Мне 64 гады, я біёлаг, кандыдат навук, і чалавек, які быў упэўнены, што законапаслухмянае жыццё і ціхая праца ў медыцыне бароніць ад самачынства.
Я скончыў біяфак БДУ, працаваў даследчыкам у Інстытуце гематалогіі, потым перайшоў у прыватны сектар. Маё апошняе месца працы – кіраўнік «Genzyme» у Беларусі. Мы займаліся рэдкімі генетычнымі захворваннямі. У мяне таксама расце сын, яму зараз 11. Я марыў вадзіць яго ў горы, паказваць Еўропу, вучыць усяму, што ўмею сам.
1 жніўня 2023 года мяне арыштавалі. Абвінавацілі ў тым, што я рабіў данаты на фонды салідарнасці, незалежным журналістам, украінскім валанцёрам. Рэчы, якія здаваліся мне справай сумлення і добрай волі, суд трактаваў як «тэрарызм».
Мяне судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку па артыкуле, які ўжо быў адменены. 22 сакавіка 2024 года Мінскі гарсуд прыгаварыў мяне да 8 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Плюс штраф: 600 базавых велічынь. Адзін з самых жорсткіх прысудаў за ахвяраванні.
Калі мяне вызвалілі, я выйшаў не ў ранейшае жыццё, а ў нікуды. Засталася толькі трывога, якая не адпускае нават уначы. У мяне няма самага простага: нармальнага курткі, зручнага абутку, месца, дзе можна зачыніцца і проста крыху прыйсці ў сябе. Няма нават нармальнага тэлефона, на які можна паставіць працоўныя прыкладанні ці падаць заяўку на дапамогу.
І я прашу вас аб самым базавым.
Дзякуй усім!
Сума збору
€3200
€800 – арэнда жылля на 2 месяцы
€600 – прадукты і базавыя выдаткі
€500 – медыцынскія абследаванні, лекі
€500 – адзенне, абутак, прадметы неабходнасці
€300 – тэлефон і сувязь
€500 – мінімальны рэзерв на іншыя выдаткі