Зараз сям’я знаходзіцца ў Польшчы без сродкаў для існавання. Яны чакаюць рашэння па абароне, не могуць працаваць і хутка застануцца без часовага жылля.
Мяне завуць Сяргей Ляжэнка. Я з Пінска і правёў у калоніі ўзмоцненага рэжыму пяць гадоў і сем месяцаў па «Пінскай справе».
Калі я выйшаў на волю 14 красавіка 2026 года, я даведаўся, што маю жонку за тое, што яна ўсімі сіламі падтрымлівала мяне ў турме, двойчы штрафавалі па адміністрацыйных справах на велізарныя сумы – больш за 50 тысяч рублёў. Шантажавалі яе нашым сынам: маўляў, калі не выплаціш у тэрмін, цябе пасадзім, як і мужа, а дзіця забяром у дзіцячы дом. Дайшло да таго, што дадому ўварваліся і ў лік пагашэння штрафу адабралі ўсё: тэхніку, мэблю, нават мабільны тэлефон, які жонка ў растэрміноўку купіла дзіцяці. І гэта за тое, што пакуль я быў у турме і як раб працаваў на пілараме, яна мяне падтрымлівала.
Калі мы зразумелі, што нас не пакінуць у спакоі, мы збеглі з Беларусі з дзіцем на руках. З сабой у нас быў маленькі партфель з пашпартамі і рэчамі першай неабходнасці. Больш ніякіх рэчаў.
З 10 мая мы ў Польшчы. Падаліся на міжнародную абарону, але чакаць рашэння трэба паўгода, працаваць у гэты час нельга, а ў нас зусім няма грошай. Пашанцавала, што знаёмыя пусцілі нас пажыць на два месяцы, але зусім хутка нам прыйдзецца з’язджаць, а грошай, каб зняць жыллё для нас з дзесяцігадовым сынам, няма. І магчымасці іх зарабіць таксама няма. Грошай проста няма і ўзяць іх няма адкуль, а яны нам вельмі патрэбны на жыллё, ежу, дзіця і мінімум рэчаў. А літаральна на днях я даведаўся, што на мяне ўжо завялі новую крымінальную справу ў Беларусі.
Гэтая сітуацыя канчаткова мяне надламала і прымусіла звярнуцца па дапамогу. Я сапраўды рабіў усё, што мог, каб справіцца самастойна. Але маё фінансавае, фізічнае і маральнае становішча проста адчайныя. Зараз нам вельмі патрэбна дапамога, каб паправіць здароўе, навучыцца і знайсці працу. Мы ў адчаі, таму звяртаюся з просьбай пра дапамогу да ўсіх неабыякавых людзей!
Сума збору
€3900
€1900 – арэнда жылля і залог за кватэру
€950 – прадукты харчавання і бытавые выдаткі для сям’і
€450 – адзенне, абутак і рэчы першай неабходнасці для сям’і
€350 – выдаткі на дзіця
€250 – транспарт, сувязь і іншыя абавязковыя выдаткі
