15 красавіка ў Кракаве пры загадкавых абставінах загінуў беларускі актывіст з Рэчыцы – Сяргей Дубінін. Яму было 50 гадоў.
Сяргея знайшлі мёртвым у доме, дзе ён жыў. Паводле слоў яго суседа Аляксандра Алмаева, цела Сяргея з прыкметамі гвалтоўнай смерці ляжала ў агульным ванным пакоі. Увесь пакой быў у крыві, побач на падлозе – нож.
«Я ўзяў ключ і зайшоў у дом. Усё было ў крыві. Сяргей ляжаў у ненатуральнай позе, ужо халодны…» – расказвае Аляксандр.
Хуткая дапамога канстатавала смерць. Паліцыя пачала расследаванне, ідзе праверка. Пакуль невядома, што менавіта адбылося – гвалтоўная смерць ці суіцыд. Памяшканне апячатана, працягваюцца следчыя дзеянні.
Сяргей з’ехаў у Польшчу пасля падзей 2020 года. Ён быў актыўным удзельнікам грамадскага жыцця ў Беларусі, незалежным назіральнікам на выбарах у Рэчыцы, збіраў подпісы за альтэрнатыўнага кандыдата. У Польшчы працаваў на будоўлі.
Беларускі праваабаронца Леанід Судаленка пракаментаваў здарэнне ў сваіх сацыяльных сетках: «У студзені Сяргей разам з Аляксандрам былі ў Вільні, мы сустракаліся як землякі, размаўлялі, жартавалі і нішто не паказвала на тое, што Сяргей стаміўся жыць…»
Мы адкрываем гэты збор па просьбе Леаніда Судаленкі, каб дапамагчы блізкім Сяргея арганізаваць яго пахаванне і падтрымаць сям’ю ў складаны час. Ваша дапамога вельмі важная.
Дзякуем за салідарнасць!
Сума збору
€4000
– візавая падтрымка родных для паездкі ў Польшчу
– дарожныя выдаткі
– аплата паслуг па перавозцы цела нябожчыка ў Беларусь
– аплата паслуг морга
– пахаванне ў Беларусі
– дакументальнае суправаджэнне з магчымымі перакладамі дакументаў