Падтрымка Соф'і Сапегі

  • История

Соф'я нарадзілася ў 1998 г. ва Уладзівастоку, але ва ўзросце 5-ці гадоў пераехала ў горад Ліда. У 2017 г. паступіла ў ЕГУ ў горадзе Вільня. У Соф'і заўсёды было абвостранае пачуццё справядлівасці, і падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі ў 2020 годзе, не змаглі пакінуць яе абыякавай.

У 2021 годзе Соф'я павінна была абараняць свой дыплом ва ўніверсітэце, аднак абарона так і не адбылася. Па вядомых прычынах яна апынулася ў Менску, дзе была затрыманая. Гэты год наша сям'я правяла ў пастаянным стрэсе — арышт, СІЗА, перадачы, адвакаты. Нядаўна суд вынес Соф'і неймаверны прысуд — 6 гадоў пазбаўлення волі. За што?

За гэты страшны перыяд часу, які пачаўся 21 траўня 2021 года, наша сям'я выдаткавала велізарныя сумы ашчаджэнняў для таго, каб выратаваць дачку. Для прыкладу — адзін дзень працы адваката каштаваў нам ад 300 да 600 рублёў. Аднак справа зусім не ў грошах. За свабоду Соф'і мы гатовы аддаць апошняе. На судзе, апроч страшнага тэрміна, Соф'і прысудзілі выплату позваў пацярпелым і судовую мыту.

Для нашай сям'і цяпер самае важнае — выцягнуць Соф'ю з гэтага жаху. Атрымліваючы ад яе лісты, мы адчуваем як яна трымаецца і спрабуе падтрымаць нас, аднак разумеем, што турма і гэты цяжкі этап ламаюць нашую дачку. Можа быць, у калоніі будзе хоць крыху лягчэй. Мы вельмі спадзяемся, што ў нас атрымаецца хоць неяк ёй дапамагчы і будзем удзячныя кожнаму, хто выкажа нам сваю падтрымку.

Якая сума неабходна?

10 000 € — дзяржмыта; частка выплат па пазовах «пацярпелым».

Сабрана:
€ 39 з 10 000