Дзяніса, майго сына, арыштавалі 4.10.21 года і абвінавачваюць па артыкулах 218 — падпал і 289 частка 2 — тэрарызм. Я з дачкой студэнткай 1-га курса засталіся без сродкаў да існавання. Грошы грошы патрэбны на перадачы ў СІЗА і на жыццё.
Я працаваў у будаўніцтве. Займаўся будаўніцтвам дахаў, але ў сувязі з падаражэннем дрэва ў тры разы і становішчам у краіне працы няма, а калі што праскоквае перавагі аддаюцца маладым, а мне ўжо 61 год.
З лета 2021 года маёй жонкай зацікавіліся следчыя органы за яе грамадзянскую пазіцыю і за старонку ў «Аднакласніках». Некалькі месяцаў яна хавалася ў Беларусі, сьледчага я пераканаў, што жонка ў Польшчы.
Але ў кастрычніку затрымалі майго сына, правялі ператрус дома і на лецішчы. Падчас вобыску на лецішчы ад суседзяў даведаліся, што мая жонка нікуды не з'яжджала. Прыйшлося ў тэрміновым парадку з'ехаць па гуманітарнай візе, зараз яна ў бяспецы, у Польшчы на каранціне.
Якая сума неабходна?
1030 € — Падтрымка нашай сям'і, перадачы ў СІЗА-1.