Падтрымайце доктара Рустама Айзатуліна

  • Гісторыя

Рустам Айзатулін — траўматолаг-артапед, унікальны для Беларусі спецыяліст, які шмат сіл уклаў у вывучэнне артапедыі ў дзяцей з нейромышечнымі і іншымі рэдкімі захворваннямі. Ён кансультаваў дзяцей-падапечных адразу трох дабрачынных праектаў — «Геном», «РАНА», «Я РЕТТкая».

У канцы 2020 года Рустаму не працягнулі кантракт у РНПЦ траўматалогіі. «Аднойчы я зразумеў, што ў мяне ёсць і час, і магчымасць, і жаданне зрабіць нешта добрае. Мне хацелася чагосьці большага, чым проста выкананні стандартных абавязкаў на працы» – адказаў доктар у інтэрв'ю «Імёнам» аб прычыне працы з дабрачыннымі арганізацыямі.

Не пабаяўся ўзяць Айзатуліна на працу толькі галоўдоктар 3-й дзіцячай лякарні Максім Очеретний. Але напрыканцы красавіка звольнілі і яго. Рустам Айзатулін у той жа дзень пайшоў у знак салідарнасці з галоўдоктарам і сябрам. На жаль, па палітычных матывах знайсці працу ўрачом у Беларусі да гэтага часу не ўдалося. Прыйшлося з'ехаць з краіны. Жонка і 2 дзеці пакуль засталіся ў Беларусі.

Якая сума неабходна?

2000 € — на пераезд і падтрымку сям'і Рустама.

:
€ 2 000
Збор завершаны. Сабрана: € 2 000