Дапамога Рыце і яе маці, якія перажываюць пазбаўленне волі за грамадзянскую пазіцыю

  • Гісторыя

Рыта — студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі ГДУ імя Ф. Скарыны, якая займала ясную грамадзянскую пазіцыю. З гэтай прычыны Рыта была асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі за налепкі, на якіх былі намаляваныя аўтамабілі ў агні. Следства сцвярджае, што гэта — мэтанакіраванае прыніжэнне амапаўцаў. Дзяўчына не адмаўляла сваіх дзеянняў і перакананняў.

За некалькі дзён да Новага года, 28 снежня 2021, Рыту выклікалі на допыт. Маці паехала з ёй для падтрымкі. Тры гадзіны яна прасядзела пад кабінетам следчага, пакуль ён не выйшаў і не сказаў: «Магчыма, пасадзяць. Мы — ў пракуратуру». На гэтым першапачатковыя тлумачэнні скончыліся.

Пасля Рыту афіцыйна адлічылі з універсітэта, бо яна не здала сесію, якая пачалася праз тыдзень пасля затрымання. Мама некалькі разоў ездзіла ў дэканат, але там разводзяць рукамі: каб Рыту аднавілі, яна павінна прыехаць і напісаць заяву сама. Нікога не смучае, што Рыту скаралі на 2 гады турмы. На дадзены момант мама Рыты мае патрэбу ў падтрымцы для аплаты адваката, перадач і лекаў. Мы будзем удзячныя кожнаму, хто працягне нам руку дапамогі ў гэты цяжкі перыяд.

Якая сума неабходна?

500 € — аплата паслуг адваката; збор перадач.

:
€ 1 116
Збор завершаны. Сабрана: € 1 116