Пасля фальсіфікацыі выбараў, як і ўсе неабыякавыя беларусы, я актыўна адсочваў гвалт і бязмежжа ў дачыненні да мірных грамадзян. Быў ў многіх тэлеграм каналах, дзе таксама актыўна абмяркоўваў тое, што адбываецца ў краіне, ў тым ліку выказваў сваю нязгоду.
У тэлеграм-канал «Карнікі Беларусі» дадаў свайго былога ўчастковага з ягонымі дадзенымі і адрасам пражывання. Бо ён жыў недалёка ад мяне і быў неаднойчы заўважаны ў разгоне мітынгаў і гвалце.
Аднойчы я пакінуў негатыўныя каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў і памочніка пракурора. Пасля чаго прыбылі супрацоўнікі ГУБАЗіК і забралі мяне для дачы паказанняў. Яны канфіскавалі тэлефон, на якім не было паролю, зайшлі ў тэлеграм і ўбачылі шмат негатыўных водгукаў у адрас супрацоўнікаў МУС і іншых людзей, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях.
Тэлефон забралі і завялі крымінальную справу па артыкуле 369 КК РБ. На судзе далі 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пасля прыезду адразу паставілі на прафілактычны ўлік як асобу, схільную да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці, абмежаванне спатканняў, перапіскі. У рэшце рэшт начальнік ВУАТ забараніў карыстацца мабільным тэлефонам з сэнсарным экранам «каб думак благіх не ўзнікала».
Як вынік — процьма парушэнняў і замена пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі. Дома засталіся жонка і двое маленькіх дзяцей.
Вярнуўшыся дадому, мы з сям'ёй вырашылі пакінуць межы Беларусі. Нам не спакойна за сваю будучыню і будучыню нашых дзяцей.
Мы будзем удзячныя кожнаму, хто акажа нам падтрымку на ўсё неабходнае для жыцця ў найбліжэйшы час, пакуль мы будзем збіраць дакументы.
Якая сума неабходна?
1550 € — На набыццё прадуктаў харчавання, санітарных сродкаў, аплаты сувязі, праезду, збор дакументаў і ўсяго самага неабходнага на найбліжэйшы час.