Дапамога родным загінулага беларускага добраахвотніка

  • Гісторыя

26 верасня пры выкананні задання загінуў баец беларускага палка “Пагоня” гамяльчанін Аляксей Вешчавайлаў, з пазыўным “Жнец”.

Ён ваяваў за свабоду Украіны яшчэ з 2017 года і заўсёды быў супраць дыктатуры і несправядлівасці, быў мужным і сумленным чалавекам, цудоўным воінам. Гэта вялікая страта не толькі для Беларусі, але і незаменная страта для яго сям'і.

У «Жняца» засталася жонка і двое дзяцей, якія больш ніколі не ўбачаць свайго мужа і бацьку.

Мы абвяшчаем збор на падтрымку родных годнага чалавека. Ён аддаў сваё жыццё за нашу свабоду і за справядлівасць. Ён змагаўся за лепшае жыццё для нас, таму мы павінныя не застацца ў баку і дапамагчы ягоным блізкім.

Грошы патрэбныя для таго, каб сям'я магла існаваць першы час і справіцца з усімі цяжкасцямі.

Героі не паміраюць! Героям слава!

Якая сума неабходна?

4000 € — Падтрымка сям'і.

:
€ 5 767
Збор завершаны. Сабрана: € 5 767