Шматдзетная сям'я Чапенкаў да пачатку ўварвання Расеі ва Украіну жыла ў Харкаве, ў сям'і чацвёра дзяцей: Кіра (3 гады), Таісія (8 гадоў), Лізавета (12 гадоў) і Яраслава (17 гадоў) — чатыры дачкі. Пасля пачатку ваенных дзеянняў сям'я з вялікімі цяжкасцямі і небяспекамі змагла пакінуць зону баявых дзеянняў. Старэйшая дачка засталася з бабуляй ва Украіне, а Яна і Дзмітрый разам з малодшымі дочкамі прыехалі ў Літву. Дзмітрый адстаўны вайсковец, меў права на выезд з Украіны як шматдзетны бацька.
Сям'я пераехала ў Вільню, ў якой здарылася непапраўнае: ў першыя ж дні знаходжання ў новай краіне раптоўна памёр Дзмітрый (анеўрызма) і Яна засталася адна з трыма дочкамі ў іншай краіне і без падтрымкі мужа.
У нашых сілах дапамагчы гэтай сям'і, якая атрымала два страшныя ўдары – страціла свой дом і любячага бацьку і мужа.
Якая сума неабходна?
3000 € — Пакрыццё першасных патрэб падчас ўладкавання ў новай краіне, фінансавая падтрымка да моманту працаўладкавання.