Нашыя «прыгоды» пачаліся ў 2020, як і ў многіх сумленных беларусаў. Было ўсё: пераследы, запалохванні, нечаканыя прыходы на роўным месцы ІСН з праверкамі пражывання дзяцей, ператрусы, адміністратыўк і крымінальнікі, СІЗА і ВУАТ аднаму, хатняя «хімія» другому. Усё гэта як у нейкай крымінальнай дурацкай драме, але, на жаль, гэта адбывалася і працягвае адбывацца ў нашым рэальным жыцці.
Мы трымаемся, але нервы за 2 гады расхістаныя, фізічнае здароўе таксама. Адзінае, што яшчэ трымае на плаву ў гэтым балоце безвыходнасці і ўсяляе надзею — гэта падтрымка ад людзей. Калі ты разумееш, што ты не сам-насам з гэтым ідыятызмам, што цябе падтрымліваюць добрыя людзі і хвалююцца за цябе, гэта не дае зусім панікнуць і ўпасці духам.
Першы час пасля зняволення — гэта, як аказалася, не толькі радасць, сустрэчы і аднаўленне сям'і, але яшчэ і стомленасць, змучанасць, стан прастрацыі і дэзарыентацыі. На волі да цябе прыходзіць поўнае ўсведамленне таго, што адбылося, ды і фізічнае здароўе не надта. Трэба аднаўляцца практычна ва ўсім.
Наша сям'я шчыра ўдзячнвая ўсім-усім, хто за нас перажываў, хто падтрымліваў і заўсёды быў побач, незалежна ад адлегласцяў. Падтрымка — гэта вельмі важна і вельмі трэба.
Якая сума неабходна?
1100 € — на патрэбы сям'і ў перыяд аднаўлення: аплата кватэры, выдаткі на дзяцей, навучанне.