Падтрымка былой палітзняволенай у эміграцыі

  • Гісторыя

Я, Царану Людміла Уладзіміраўна, пасля выбараў 2020 года прымала актыўны ўдзел у мірных акцыях пратэсту. За гэта была двойчы асуджаная па арт. 23.34. У лістападзе 2020 года я знаходзілася ў Пружанскім ІЧУ, дзе абвясціла галадоўку.

У снежні 2020 года на мяне завялі крымінальную справу па арт. 188. Таксама з боку працадаўцы на мяне аказваўся ціск з мэтай майго звальненьня. 06/05/21 года рашэннем Пружанскага суда была скараная на 1,5 года хіміі без накіравання.

07/01/23 я цалкам адбыла пакаранне, але праз тое, што я не прызнала віну і адмовілася звальняцца з працы, ціск на мяне не скончыўся. 30/09/22 мяне ўнеслі ў спіс «экстрэмісты Беларусі», а на працы былі створаныя ўмовы, немагчымыя для выканання маіх абавязкаў.

Якая сума неабходна?

1600 € — На набыццё самых неабходных рэчаў для жыцця (абутак, адзенне, прадукты, сродкі гігіены). На набыццё лекаў, аплату жылля, пакуль не знайду працу.

:
€ 1 605
Збор завершаны. Сабрана: € 1 605