У гэты нялёгкі час тысячы беларусаў засталіся без родных і блізкіх людзей. Так здарылася і ў нашай сям'і. За сваю грамадзянскую пазіцыю, за адстойванне нашых правоў, за ўдзел у мірных маршах, за абарону больш слабых — мой муж быў неаднаразова затрыманы. Некалькі разоў ён падвяргаўся адміністрацыйным парушэнням і ў канчатковым выніку быў затрыманы і асуджаны на 5 год пазбаўлення волі.
Мы з сынам засталіся без бацькі, мужа і апоры нашай сям'і. Нягледзячы на тое, што мой муж ужо адбывае пакаранне — ўлады ніяк не супакойваюцца. Нядаўна на яго зноў была ўзбуджаная крымінальная справа, па новых прычынах. Ізноў суды і абвінавачванні Перажыць гэта вельмі складана.
Аднак мой муж — вельмі мужны і моцны духам чалавек. Ён ніколі не адмовіцца ад сваіх слоў, пазіцыі і стаўлення да так званых уладаў. Я веру, што мы ўсё зменім!
Цяпер наша сям'я ўсялякімі спосабамі спрабуе максімальна падтрымаць мужа і бацьку. Аднак не заўжды нам хапае сродкаў для таго, каб дапамагчы яму і сабе адначасова. Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто выкажа нам падтрымку на гэтым этапе жыцця.
Якая сума неабходна?
1030 € — збор дзіцяці ў школу ў першы клас; вітаміны і лекі для мужа; купля тэлефона для дзіцяці.